Ягор Аляксандравіч Карпіцкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ягор Карпіцкі)

Ягор Карпіцкі (нар. 27 лістапада 2003, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Крылы Саветаў» з Самары і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Ягор Карпіцкі
Поўнае імя Ягор Аляксандравіч Карпіцкі
Нарадзіўся 27 лістапада 2003(2003-11-27)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[2]
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Крылы Саветаў
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2017—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 32 (15)
2022   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 8 (10)
2023— Расія Крылы Саветаў (Самара)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 12 (4)
2023— Беларусь Беларусь 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2021 замацаваўся ў дублі і з 39 галамі стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў. З лета 2021 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Шахцёр» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), калі выйшаў на замену ў першым тайме, а ў дадатковы час адзначыўся голам. 21 жніўня ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену.

Сезон 2022 пачынаў у дублі салігорскага клуба, а ў красавіку быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[3]. Замацаваўся ў складзе петрыкаўскай каманды, за 8 матчаў забіў 10 галоў, узначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У чэрвені 2022 года быў вернуты ў асноўную каманду салігарчан, дзе стаў рэгулярна з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.

У 2023 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Шахцёра», дзе стаў рэгулярна забіваць, за 13 гульняў чэмпіянату адзначыўся 12 галамі. У ліпені 2023 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў»[4].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

12 кастрычніка 2023 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Румыніі (0:0).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Шахцёр (Салігорск)   2 1
2021 Д1 Шахцёр (Салігорск)   3 0
2022 (пач.) дубль Шахцёр (Салігорск)   2 5
2022 (1) Д2 Шахцёр (Петрыкаў)   8 10
2022 (2) Д1 Шахцёр (Салігорск)   16 3
2023 (1) Д1 Шахцёр (Салігорск)   13 12

Крыніцы правіць

  1. а б Egor Karpitskiy // Transfermarkt — 2000.
  2. а б https://premierliga.ru/players/Karpickiy-Egor
  3. От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (8 красавіка 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  4. Карпицкий представлен в качестве игрока "Крыльев Советов" (руск.). football.by (15 ліпеня 2023). Праверана 16 ліпеня 2023.