Ягор Віктаравіч Стралкоўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ягор Стралкоўскі)

Ягор Стралкоўскі (нар. 6 сакавіка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Ягор Стралкоўскі
Поўнае імя Ягор Віктаравіч Стралкоўскі
Нарадзіўся 6 сакавіка 2002(2002-03-06)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 0 (0)
2021—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2021—2022   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 11 (0)
2023   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лютага 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец РЦАР БДУ, некаторы час гуляў у юнацкіх камандах мінскага «Промня», у 2020 годзе пачаў выступаць за дубль «Энергетыка-БДУ». У лютым 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», аднак застаўся ў сталічным клубе на правах арэнды. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай, стаў рэгулярна з’яўляцца на лаўцы запасных, а 22 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Слуцка» (1:0). З верасня стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022, аднак з-за траўмы абаронца не выхадзіў на поле. У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Энергетык-БДУ»[2].

У сакавіку 2023 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[3], дзе выступаў да канца 2023 года.

Міжнародная кар’ера правіць

29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм у таварыскім матчы з Грузіяй (1:4).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Энергетык-БДУ   9 0
2021 Д1 Энергетык-БДУ   11 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ   0 0
2023 Д2 Шахцёр (Петрыкаў)   6 0

Крыніцы правіць

  1. а б https://energetikbgu.by/player/стрелковский-егор/
  2. Официально: Абдихоликов, Папарига и еще два игрока покинули "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (8 студзеня 2023). Праверана 8 студзеня 2023.
  3. Ряды петриковского "Шахтера" пополнили 8 футболистов (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 7 сакавіка 2023.