Ядру́шка[3] (Gymnadenia) — род кветкавых раслін сямейства архідных (ятрышнікавых).

Ядрушка

Ядрушка камарніковая (Gymnadenia conopsea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnadenia R.Br., 1813

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43599
NCBI  59323
EOL  29193
GRIN  g:5229
IPNI  29601
Ядрушка духмяная (Gymnadenia odoratissima)

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны з пальцава-лопасцевымі каранёвымі клубнямі. Лісце доўгае, вузкае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, лілова-ружовыя, з пахам ванілі або гваздзікі, сабраныя ў суквецце колас. Плод — каробачка.

Арэал і экалогія правіць

Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі ядрушка камарніковая (Gymnadenia conopsea) (народныя назвы ручнікі, старчык) і ядрушка духмяная (Gymnadenia odoratissima) трапляецца на забалочаных лугах, асаковых балотах, у хмызняку.

Сістэматыка правіць

У гэтым родзе былі выяўлены крыптычныя віды. Пацверджана, што на паўночным захадзе Еўрапейскай Расіі Gymnadenia densiflora (Wahlenb.) A. Dietr. надзейна вылучаецца са складу Gymnadenia conopsea (L.) R. Br., і пастаўлена пытанне пра тое, што ў некаторых іншых раёнах Расіі Gymnadenia conopsea таксама не прадстаўляе сабой адзінага цэлага[4].

Сінонімы правіць

Міжродавыя гібрыды правіць

Віды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ефимов П. Г. Систематика орхидных России: краткий обзор современного состояния изученности // Охрана и культивирование орхидей : материалы Х Международной научно- практической конференции. — 2015. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2017.

Літаратура правіць

  • Ядрушка // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. 1. — Мн.: БелЭн. 2004.