Яжовік каралападобны

Яжовiк каралападобны (Hericium coralloides‎) — від базідыяльных грыбоў.

Яжовік каралападобны
Hericium coralloides - Male Karpaty I.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hericium coralloides (Scop.) Pers., 1794

Сінонімы
  • Hydnum coralloides Scop., 1772basionym
  • Dryodon coralloides (Scop.) P. Karst., 1881
  • Friesites coralloides (Scop.) P. Karst., 1880
  • Manina coralloides (Scop.) Banker, 1912
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  100756
EOL  133420
MB  120231

Народныя назвыПравіць

Вожычнік караляваты, сямірога, барада, баран[1], дуплянка, булаўніца, капусыр[2], баранеча галава[3].

АпісаннеПравіць

Пладовае цела грыба шматразова (да 8 парадкаў) каралападобна разгалінаванае, у абрысах набліжаецца да сферычнага ці паўсферычнага, 12—30 см у папярочніку, на кароткай ножкападобнай аснове, пругка-мясістае ці з кудзелістай мякаццю, бялёсае ці жаўтаватае. Галіны ўсаджаны большай часткай накіраванымі ўніз і сабранымі ў рады шылападобнымі шыпамі даўжынёй 1—9 мм. Гіфы з рэдкімі спражкамі. Базідыі булавападобныя, памерам 16—25 на 3,3—5,0 мкм. Споры шырокаэліпсападобныя ці яйкападобныя, амаль бясколерныя, гладкія ці шурпатыя, 2,5—5,5 на 2—4,5 мкм, з патоўшчанай абалонкай.

ПашырэннеПравіць

 
Паштовая марка Беларусі

Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія, Аўстралія. На тэрыторыі Беларусі вядомы ў 14 лакалітэтах. Сустракаецца пераважна ў дубовых лясах, а таксама ў ельніках і хвойніках з бярозай. Пладовыя целы фарміруюцца ў чэрвені — верасні.

Асаблівасці біялогііПравіць

Расце і ўтварае пладовыя целы на буйнай валежнай драўніне і сухастойных ствалах, буйных галінах, пнях, часам у дуплах. Сапратроф на лісцевых пародах, пераважна вольсе чорнай і відах бяроз, радзей на піхце белай, клёне платанападобным, грабе звычайным, ясені звычайным, дубе скальным і дубе звычайным.

Грыб выклікае белую гніль драўніны.

АховаПравіць

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ахоўваецца ў Літве, Латвіі, Расійскай Федэрацыі і Польшчы.

Зноскі

  1. Крестоновский В. Беловежская Пуща // Рус. вест. 1876. Т. 126.
  2. Чоловский К. Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419
  3. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)