Якаў Анатолевіч Бранштэйн

Якаў Анатолевіч Бранштэйн (крыптанім: Я. Бр.; 10 лістапада 1897, Бельск Гродзенскай губерні, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС) — беларускі і яўрэйскі савецкі крытык і літаратуразнавец[1][2]. Член-карэспандэнт АН БССР (1936)[2].

Якаў Анатолевіч Бранштэйн
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Я. Бр.
Дата нараджэння 10 лістапада 1897(1897-11-10) ці 10 лістапада 1899(1899-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці крытык і літаратуразнавец, член-карэспандэнт АН БССР
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

У 19141918 жыў у Варшаве. Удзельнік Грамадзянскай вайны[2]. У 1919 пераехаў у Савецкую Расію (Арол). Добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[1].

Пасля дэмабілізацыі з 1921 працаваў у рэдакцыі газеты «Орловская правда  (руск.)». У 1925 скончыў літаратурны факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта; у 19261930 вучыўся ў Камуністычнай акадэміі ў Маскве. У 19301937 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР; з 1932 адначасова прафесар МВПІ. У 19321937 быў адказным сакратаром СП БССР. Уваходзіў у рэдкалегію мінскага часопіса «Штэрн»[3]. Член СП СССР з 1934[1]. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936.

Арыштаваны 6 чэрвеня 1937. Асуджаны ў кастрычніку 1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 27 ліпеня 1956 года[1].

Творчая дзейнасць правіць

Друкавацца пачаў у 1918[1][4]. Як крытык выступаў з 1925. Прытрымліваўся вульгарна-сацыялагічных пазіцый[1]. Аўтар артыкулаў па тэарэтычных праблемах літаратуразнаўства, пра творчасць А. Пушкіна, Д. Фурманава, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, М. Лынькова, Я. Маўра[2], а таксама І. Харыка, З. Аксельрода, Д. Бергельсона і іншых[3]. Пісаў на ідышы, беларускай і рускай мовах[4].

Публікацыі правіць

Аўтар больш за 30 навуковых і літаратурных прац, у тым ліку 4 манаграфій[4].

  • Атака: [Зборнік артыкулаў]. Мн., 1930 (ідыш).
  • Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі. Мн., 1932 (ідыш).
  • Проблемы ленинского этапа в литературоведении. Минск, 1932.
  • Итоги 15-летней борьбы за марксизм-ленинизм в литературоведении. Минск, 1932.
  • На закрепленных позициях. Минск, 1934.
  • Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.

Зноскі

  1. а б в г д е Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  2. а б в г Бронштейн Яков Анатольевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
  3. а б http://belisrael.info/?p=13231
  4. а б в Член-карэспандэнт БРАНШТЭЙН Якаў Анатольевіч

Літаратура правіць

  • Бародзіч Д. Спадчына Я. Бранштэйна // ЛіМ. 1958, 23 ліп.
  • Лынькоў М. Ён быў сярод нас… // ЛіМ. 1962, 25 снеж.
  • Беларускія пісьменнікі, т. 1.
  • Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.

Спасылкі правіць