Якаў Ківавіч Сыркін
Якаў Ківавіч Сыркін (23 лістапада [5 снежня] 1894, Мінск — 8 студзеня 1974, Масква) — савецкі вучоны, акадэмік Акадэміі навук СССР.
Якаў Ківавіч Сыркін | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада (5 снежня) 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1974[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Сын Ківы Якаўлевіча (Янккелевіча) Сыркіна. У 1912 годзе паступіў на хімічны факультэт універсітэта ў горадзе Нансі, дзе правучыўся да 1914 года. У сувязі з распачатай вайной, быў вымушаны перапыніць вучобу і вярнуцца ў Расію. У 1915 годзе ён паступіў на хімічны факультэт Рыжскага політэхнічнага інстытута, у 1918 годзе паступіў у Іванава-Вазнясенскі політэхнічны інстытут, які быў створаны на аснове эвакуяванага РПІ, скончыў ІВПІ ў 1919 годзе. Пасля заканчэння інстытута, працягнуў у ім працу. У 1922 годзе быў абраны дацэнтам. З 1925 да 1930 года займаў пасаду загадчыка кафедры.
Пасля падзелу ІВПІ ў 1930 годзе, працягнуў працу ў Іванаўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце, але прапрацаваў у ім толькі адзін год, бо ў 1931 годзе быў прызначаны загадчыкам кафедры ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце тонкіх хімічных тэхналогій імя Ламаносава, дзе прапрацаваў да 1974 года. У 1932 годзе Сыркін пераехаў у Маскву і арганізаваў лабараторыю будовы малекул ў інстытуце імя Карпава, у якой займаў пасаду загадчыка да 1952 года. У 1935 годзе яму была прысуджана ступень доктара хімічных навук. 30 верасня 1943 года быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «агульная і фізічная хімія», 20 чэрвеня 1964 — акадэмікам па спецыяльнасці «хімічная фізіка». З 1967 па 1974 год працаваў загадчыкам аддзела ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі імя Курнакова.
Зноскі
- ↑ а б в Сыркин Яков Кивович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура правіць
- Сы́ркін Якаў Ківавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сы́ркин Яков Кивович / Левин А. А. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 139. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)