Янка Чабор
Янка Чабор (сапр.: Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 11 ліпеня 1911, вёска Рачканы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1943(?), ГУЛАГ) — беларускі паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.
Янка Чабор | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1931 скончыў Віленскую беларускую гімназію; вучыўся ў Віленскім універсітэце. Першыя свае вершы змясціў у 1928 у рукапісным часопісе падпольнай камсамольскай групы Віленскай беларускай гімназіі «Васілёк» (№ 1). У 1931 апублікаваў «Адкрыты ліст» з заклікам да заходнебеларускіх пісьменнікаў аб'яднацца ў адзіную пісьменніцкую арганізацыю. Адзін са стваральнікаў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. 10.12.1933 на з'ездзе пісьменнікаў абраны рэдактарам-выдаўцом часопіса «Літаратурная старонка», які стаў друкаваным органам Літаратурнага фронту. Першы нумар часопіса выйшаў з друку 25.1.1934 і адразу быў канфіскаваны польскімі ўладамі. Янка Чабор быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Выйшаў з турмы ў верасні 1936 па амністыі. Заняўся арганізацыяй кааператываў у вёсках сваёй ваколіцы. У 1939 браў удзел у арганізацыі работы першых савецкіх устаноў у Заходняй Беларусі. Мяркуецца, што загінуў у лагеры.
Творы
правіць- Заклік; Гэй, арліная мая сіла: [Вершы] // Літаратурная старонка. 1934, 25 студз.;
- Заклік; «Гэй, арліная мая сіла…»: [Вершы] // Сцягі і паходні. Мн., 1965.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)