Януш Алендскі (сын Станіслава)
(пам. 1580) староста бранскі
Януш Алендскі (? — 1580) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Януш Алендскі | |
---|---|
![]() Равіч | |
Смерць | 1580 |
Род | Алендскія |
Бацька | Станіслаў Алендскі |
Жонка | Ганна з Трызнаў[d][1][2] |
Дзеці | Крыштаф Алендскі |
Веравызнанне | кальвінізм |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», другі сын мельніцкага войскага Станіслава, брат Крыштафа, апекун малых дзяцей апошняга. Пачынальнік кальвінскай галіны роду, якая пражывала ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Цівун платэльскі ў Жамойцкай зямлі (1540), староста браньскі (1565). Ленны ўладальнік маёнтка Хрустаў з фальваркамі Яманты, Калонна і Лапеніца, дамоў і пляцаў у Ваўкавыску. У 1574 годзе набыў ад князя Шчаснага Яраславіча і Лізаветы з Хадкевічаў Галоўчынскіх маёнтак Мачульна ў Ваўкавыскім павеце.
Сям’я
правіцьЖанаты з Ганнай Рыгораўнай з Трызнаў, пакінуў сыноў Яна (пам. 1614, нашчадкаў не пакінуў) і Крыштафа, а таксама дачку Кацярыну.
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 22. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 626.
- ↑ С. Любимовъ Опытъ историческихъ родословій : Гундоровы, Жижемскіе, Несвицкіе, Сибирскіе, Зотовы и Остерманы — СПб.: 1915. — С. 17. — 108 с.