Ян Аношка
Ян Аношка (польск.: Jan Onoszko; каля 1775, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1820 або 1827) — польскі і беларускі паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясамліваюць яго з ксяндзом Янам Аношкам(польск.) бел., рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (1823—1831).
Ян Аношка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1775 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1820 ці 1827 |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
ТворчасцьПравіць
Пісаў панегірыкі шляхце, сатырычныя вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне («Сон», «Да бога»).
У 1828 Т. Урублеўская выдала ў Полацку яго «Паэтычныя творы». П. Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зборніку «Вянок з папараці» (Вільня, 1842). Пра Аношку як «беларускага паэта» пісалі Р. Падбярэскі, рускі бібліёграф Р. Генадзі(руск.) бел.. На беларускую мову творы Аношкі перакладаў У. Дубоўка.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Беларускія перакладыПравіць
- Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1988. С. 451—454.