Ян Казімір Кірдзей
Ян Казімір Кірдзей (? — 8 красавіка 1685) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян троцкі (з 1684).
Ян Казімір Кірдзей | ||
![]() Герб «Бэлты» | ||
| ||
---|---|---|
1684 — 8 красавіка 1685 | ||
Папярэднік | Цыпрыян Павел Бжастоўскі | |
Пераемнік | Юзаф Багуслаў Слушка | |
Дзейнасць | ваенны | |
Смерць | 8 красавіка 1685 | |
Род | Кірдзеі | |
Бацька | Яўстах Кірдзей | |
Маці | Соф'я Храпавіцкая | |
Жонка | Дарота Ганна Грыбоўская | |
Дзеці |
Уладзіслаў Антоні, Соф'я, Пудэнцыяна, Тэкля, Петранеля
|
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Кірдзеяў герба «Бэлты», сын Яўстаха Кірдзея, жамойцкага кашталяна, і Соф'і Храпавіцкай.
Каралеўскі дваранін, гарадзенскі харунжы з 1649, маршалак з 1669, вялікі лоўчы літоўскі ў 1683—1684, кашталян троцкі з 1684; староста перавальскі i філіпаўскі.
У маладосці удзельнічаў у войнах з украінскімі казакамі і шведамі. У 1660 узначальваў гарадзенская паспалітае рушэнне пры абароне горада ад расійскіх войскаў.
Пасол на соймы 1648 (удзельнічаў у абранні на трон Яна II Казіміра), 1670 (яго маршалак), 1672, 1674 (удзельнічаў у абранні Яна III Сабескага), 1683; дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1677.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Кірдзеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 96. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.