Ян Нікадзім Лапацінскі
Ян Нікадзім Лапацінскі (15 верасня 1747, Сар’я — 13 кастрычніка 1810, Шаркаўшчына) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мсціслаўскі (з 1767).
Ян Нікадзім Лапацінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Тадэвуш Лапацінскі | ||||||
Нараджэнне |
15 верасня 1747 |
||||||
Смерць |
13 кастрычніка 1810 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Лапацінскія | ||||||
Бацька | Мікалай Тадэвуш Лапацінскі | ||||||
Маці | Барбара з Копцяў[d] | ||||||
Жонка | Алена Вікторыя з Агінскіх[d][1] і Юзэфа Соф’я з Агінскіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Тэкля з Лапацінскіх[d], Ігнацы Лапацінскі[d] і Антаніна з Лапацінскіх[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Мікалая Тадэвуша і Барбары з Копцяў. Меў братоў Юзафа, Станіслава і Тамаша Ігнація.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1791 на яго загад у Лявонпалі збудавалі мураваную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая[3].
Працягваў папаўняць фамільны архіў, бібліятэку і мастацкія зборы. Адкрыў у Лявонпалі ткацкую мануфактуру, майстэрні вырабу дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку.
Займаўся гравіраваннем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мецэнатам мастацтва і калекцыянерам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі гравюрамі па медзі.
Апошні перыяд жыцця правёў у сваім маёнтку ў Шаркаўшчыне, дзе яго і пахавалі.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 172–173. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 173. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 334.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.