Ян Цыкер (славацк.: Ján Cikker; 29 ліпеня 1911, г. Банска-Бістрыца, Славакія — 21 снежня 1989) — славацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Народны артыст Чэхаславакіі (1966).

Ян Цыкер
Ján Cikker
Pamätná tabuľa - Ján Cikker (1).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 ліпеня 1911(1911-07-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1989(1989-12-21) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Чэхаславакія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, педагог
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Шаблон:Ордэн Людавіта Штура I ступені
jan-cikker.org
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Навучаўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35), стажыраваўся ў Фелікса Вайнгартнёра ў Вене (1936—1937) і ў Віцезслава Новака ў Празе (1936—1939).

У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансерваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпертуарнай часткі опернай трупы Славацкага нацыянальнага тэатра. У 1951—1973 — прафесар Вышэйшай школы музычных мастацтваў у Браціславе.

Старшыня нацыянальнай Музычнага савета ЧССР.

ТворчасцьПравіць

У творчасці спалучаў асаблівасці нацыянальнага музычнага фальклору з прыёмамі сучаснай заходнееўрапейскай кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 струнных квартэты. Пісаў музыку да драматычных спектакляў, кіно.

УзнагародыПравіць

Лаўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966)[3]. Прэмія Гердэра(англ.) бел. (Вена, 1966), Прэмія Мадача(венг.) бел. (Будапешт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЕСКА (1979)[4].

Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасмяротна).

Ушанаванне памяціПравіць

У Браціславе дзейнічае музей Яна Цыкера.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119401029 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Циккер Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. Cikker, Ján (славацк.) . Najkrajší kraj (20 кастрычніка 2013). Праверана 17 мая 2015.
  4. Prize laureates 1975—2004 (англ.) . IMC-UNESCO International Music Prize. International Music Council. Праверана 17 мая 2015.

СпасылкіПравіць