Я́раслаў Врхлі́цкі (чэшск.: Jaroslav Vrchlický — псеўданім; сапраўднае імя Эміль Фрыда, чэшск.: Emil Frída; 17 лютага 1853, Лоўні — 9 верасня 1912, Домажліцы) — чэшскі паэт, драматург, перакладчык, кіраўнік так званай «касмапалітычнай» школы ў чэшскай літаратуры.

Яраслаў Врхліцкі
Vrchlicky 01.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 лютага 1853(1853-02-17)[1][2][…] ці 18 лютага 1853(1853-02-18)[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1912(1912-09-09)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Ludmila Vrchlická[d]
Дзеці Eva Vrchlická[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, мовазнавец, паэт, перакладчык, педагог, драматург, лібрэтыст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, журналіст, палітык, настаўнік, перакладчык, драматург
Мова твораў французская мова і чэшская
Узнагароды
Подпіс Jaroslav Vrchlicky Signature.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і гандляра. Брат перакладчыка і тэатральнага крытыка Бедржыха Фрыды. Скончыў Пражскі ўніверсітэт. З 1893 года прафесар Пражскага ўніверсітэта. З 1890 года член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў.

Бацька актрысы, журналісткі, драматурга, паэтэсы і пісьменніцы Евы Врхліцкай.

ТворчасцьПравіць

Яго творчасць фарміравалася на традыцыях рамантызму і пад уплывам франц. парнасцаў. Дэбютны зборнік лірыкі «З глыбінь» (1875) прасякнуты песімістычнымі матывамі. У зборніках «Эклогі і песні» (1880), «Паломніцтва да Эльдарада» (1882) сцвярджаў сенсуалістычнае ўспрыманне жыцця. Цэнтральнае месца ў творчасці Врхліцкага займаюць цыкл паэтычных зборнікаў пад агульнай назвай «Эпапея чалавецтва» («Дух і свет», 1878; «Міфы», т. 1—2, 1879—80; «Абломкі эпапеі», 1886; «Новыя абломкі эпапеі», 1894; «Багі і людзі», 1899, і інш.), а таксама паэмы «Іларыён» (1882), «Твардоўскі» (1885), «Бар Кохба» (1897), у якіх, звяртаючыся да знакамітых постацей (Д. Бруна, Г. Галілей, Я. Гус, Я. Жыжка) і падзей мінуўшчыны (французская рэвалюцыя 1789—1799), імкнуўся асэнсаваць ход гістарычнага развіцця чалавецтва. Грамадзянскімі матывамі насычаны зборнікі «Сялянскія балады» (1885) і «Мая радзіма» (1903). Аўтар зборнікаў «Санеты самотніка» і «Галасы ў пустыні» (абодва 1900).

Узбагаціў чэшскую паэзію новымі паэтычнымі формамі і вершаванымі памерамі. Пісаў апавяданні, эсэ, п’есы («Ноч на Карлштэйне», 1884; трылогія «Іпадамія», т. 1—З, 1883—90, у 1891 нап. музыка З. Фібіхам). Перакладаў на чэшскую мову Дантэ, Т. Таса, Л. Арыёста, Д. Байрана, Ф. Шылера, І. В. Гётэ, А. Міцкевіча і інш.

Беларускія перакладыПравіць

У 2017 годзе ў серыі «Паэты планеты» выйшла кніга выбраных твораў у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118805789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. vital record Праверана 26 студзеня 2016.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Vrchlický, Jaroslav // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 52. — S. 2.
  5. 5,0 5,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6. 6,0 6,1 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. 7,0 7,1 Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
  8. Jaroslav Vrchlický // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  10. Students of the Universities of Prague 1882–1945

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць