Ячменеваласнец еўрапейскі
Ячменеваласнец еўрапейскі[1][2], хардэлімус еўрапейскі[2] (Hordelymus europaeus) — від кветкавых расліны, адзіны прадстаўнік роду Ячменеваласнец (Hordelymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Ячменеваласнец еўрапейскі | |||||||||||||||||||||||
1. Ячеменеваласнец еўрапейскі. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[1] см, ярка-зялёнага колеру, з кароткім карэнішчам. Утварае невялікую дзярніну. Сцябло пустое, прамастойнае, касматае каля вузлоў. Лісце пляскатае, шырынёй 6—11[2] (да 14[1]) мм, шурпатае з абодвух бакоў. Похвы ніжняга лісця з валаскамі. Суквецце — густы, звужаны да верхавінкі, колас. Кветкавыя каласкі звычайна з адной кветкай, па 3 на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі вузкія, папарна зрослыя каля асновы, з адной невыразнай жылкай, пераходзячай у асцюк. Ніжнія кветкавыя лускавінкі шурпатыя, з крыху звілістым асцюком даўжынёй 20—30[2] мм. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРаспаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Міжземнамор’я, Малой Азіі, на Каўказе. Расце ў лясах. Энтамафіл і анемахор. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць у жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Ахоўны статус
правіцьВід занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[2]. Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Літвы, шэрагу рэгіёнаў Украіны і Расіі.
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Равінская І. А. Ячменеваласнец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 473—474.
Спасылкі
правіць- Хордэлимус европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Hordelymus europaeus (L.) Harz // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |