Яўгенія Самойлаўна Панамарова

Яўгенія Самойлаўна Панамарова (у дзявоцтве Аграновіч; 3 сакавіка 1936, Харкаў — 15 снежня 2022) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (1965)[1], доктар архітэктуры (1988), прафесар (1989)[2].

Яўгенія Самойлаўна Панамарова
Дата нараджэння 3 сакавіка 1936(1936-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 2022(2022-12-15) (86 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1965) і доктар архітэктуры (1988)
Навуковае званне
Член у
Прэміі
Узнагароды
залаты крыж Заслугі

Прафесар Тышрынскага ўніверсітэта (1990, Латакія, Сірыя), прафесар Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта (1994, Беласток, Польшча), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1996). Член Беларускага саюза архітэктараў з 1963 г[1].

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і Самуіла Аляксандравіча Аграновіча (18991964), які паходзіў з Рэчыцы, і Наталлі Афанасьеўны Чарнабрывец (19131971) са Смілы, мела брата Міхаіла[3].

Скончыла ў 1959 годзе БПІ. У 19591962 гадах архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[2]. У 19621965 гадах аспірант БПІ, ЧВУТ (Прага). У 19652007 гадах выкладала ў БПІ.

Памерла 15 снежня 2022 года[4].

Творчасць правіць

Працуе ў галіне інтэр’ера, архітэктурнай каларыстыкі. Асноўныя работы: серыя будынкаў камбінатаў бытавога абслугоўвання (19601962, у сааўт.), тыпавы праект Б2-02-3 адзінаццацігадовай сярэдняй працоўнай політэхнічнай школы на 964 месцы (19611962, у сааўт.)[2], праекта аздаблення фасадаў дамоў серыі 1-464 і 1-335, альбомаў унутранага аздаблення кватэр дамоў серыі 1-464 і 1-335[1].

Кіраўнік (сумесна з А. А. Літвінавай) навуковай школы ў вобласці архітэктуры і дызайну «Архітэктура ўнутраных прастор, архітэктурная каларыстыка і каляровы дызайн»[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Выдадзена 4 навучальных дапаможнікі, 5 манаграфій, 1 слоўнік-даведнік, больш 200 артыкулаў і навукова-метадычных рэкамендацый[1]. У тым ліку «Інтэр’ер і абсталяванне грамадзянскіх будынкаў»; «Колер у інтэр’еры»; «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»; «Наша кватэра» (у суаўтарстве з Н. Аладавай); «Архітэктурная каларыстыка» (у суаўтарстве з А. А. Літвінавай); «Інтэр’ер і прадметны дызайн жылых будынкаў» (у суаўтарстве, Н. Аладавай). Кіраўнік 5 дысертацыйных прац кандыдатаў архітэктуры.

Аўтар тыпавых праграм і тэкстаў лекцый па дысцыплінах: «Інтэр’ер і прадметны дызайн», «Комплекснае фарміраванне архітэктурнага асяроддзя», «Прыкладныя тэорыі ў архітэктуры», «Колеразнаўства і архітэктурная каларыстыка», «Кампазіцыя асяроддзевых сістэм». Лекцыі паводле даных дысцыплінам чыталіся ў БНТУ, БДТМІ, Еўрапейскім універсітэце, Беластоцкім тэхнічным універсітэце (Польшча), Тышрынскім універсітэце (Сірыя)[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах; лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за кнігу «Архітэктурная каларыстыка» (у сааўт. з А. А. Літвінавай, 2003); медаль за кнігу «Колер у архітэктуры» на Міжнародным біенале па архітэктуры (Сафія, 1985); лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2002» — дыпламы за цыкл прац па інтэр’еры і за навучальны дапаможнік «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»[1].

У 2015 годзе была ўзнагароджана Залатым крыжам Заслугі ад прэзідэнта Польшчы[4].

Сям’я правіць

Чацвёра дзяцей: Леў Аграновіч, Дані Аграновіч, Алена Ляванава, Аляксандра Панамарова. У шлюбе з Уладзімірам Панамаровым[3].

Бібіліяграфія правіць

  • Рекомендации по проектированию цветовой отделки интерьеров общественных зданий. М., 1984 (у сааўт.);
  • Цвет в интерьере. Мн., 1984;
  • Интерьер гражданских зданий. 2 изд. Мн., 1991.

Зноскі

Літаратура правіць