Яўген Міхайлавіч Мінянкоў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яўген Мінянкоў)

Яўген Мінянкоў (нар. 11 красавіка 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крупкі-ДРБУ-164».

Футбол
Яўген Мінянкоў
Поўнае імя Яўген Міхайлавіч Мінянкоў
Нарадзіўся 11 красавіка 1988(1988-04-11)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крупкі-ДРБУ-164
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2007—2008 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 19 (0)
2009—2011 Беларусь Рудзенск 44 (1)
2012—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 70 (3)
2014—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 14 (1)
2016 Беларусь Слонім 20 (1)
2017 Беларусь Орша 18 (0)
2021— Беларусь Крупкі-ДРБУ-164
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за «Дарыду». У складзе гэтага клуба дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2008. Па заканчэнні сезона «Дарыда» спыніла існаванне, і Яўген адправіўся ў каманду Другой лігі «Рудзенск», якой дапамог у першым жа сезоне перамагчы ў Другой лізе. У 2010—2011 гадах выступаў за «Рудзенск» у Першай лізе, але не меў трывалага месца ў аснове.

У 2012 годзе далучыўся да складу клуба «Смалявічы-СТІ», які ўзначальваў вядомы беларусі спецыяліст Юрый Пунтус. У смалявіцкім клубе стаў трывалым іграком асновы. Дапамог «Смалявічам» выйсці ў Першую лігу, дзе гуляў за гэты клуб на працягу 1,5 гадоў.

Улетку 2014 года разам з таварышамі па камандзе Іванам Васілёнкам і Міхаілам Шчарбаковым перайшоў у новы клуб Пунтуса — мазырскую «Славію». Замацаваўся ў мазырскім клубе і дапамог яму па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Аднак, у сезоне 2015 выступаў за дубль «Славіі», так і не дэбютаваўшы за клуб у Вышэйшай лізе. У жніўні 2015 года кантракт з мазыранамі быў разарваны[2].

У пачатку 2016 года папоўніў склад «Слоніма», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. У сезоне 2017 выступаў за «Оршу».

У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Крупкі ДРБУ-164» у Другой лізе.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль БАТЭ   11 1
2007 дубль Дарыда   7 0
2008 Д1 Дарыда   19 0
2009 Д3 Рудзенск   24 0
2010 Д2 Рудзенск   2 0
2011 Д2 Рудзенск   18 1
2012 Д3 Смалявічы-СТІ   34 2
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   23 1
2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ   13 0
2014 (2) Д2 Славія   14 1
2015 (1) дубль Славія   11 2
2016 Д2 Слонім   20 1
2017 Д2 Орша   18 0

Зноскі

  1. Evgeni Minenkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Славия" рассталась с Харитончиком и Миненковым