Яўген Палікарпавіч Гаробчанка

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Яўген Палікарпавіч Гаробчанка (14 лютага 1917, горад Ветка — 16 сакавіка 1947) — беларускі акцёр.

Яўген Палікарпавіч Гаробчанка
Дата нараджэння 14 лютага 1917(1917-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1947(1947-03-16) (30 гадоў)
Прафесія акцёр
Тэатр

Сцэнічную адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам У.Галубка ў БДТ-3, дзе працаваў у 1932-37 гадах. Напачатку рэжысура скарыстоўвала яго прывабны выгляд. сцэнічнае абаянне, тэмперамент, шчырасць і натуральнасць выканання, арганічнасць існавання ў ролях маладых хлопцаў. Найбольш поўна як акцёр раскрыўся ў Рагачоўскім калгасна-саўгасным тэатры (працаваў у 1937-39) і Баранавіцкім абласным драматычным тэатры (1939-41). У студзені-сакавіку быў у складзе акцёрскай акцёрскай франтавой брыгады БДТ-2. У кастрычніку 1944 года рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1966 годзе.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Яўген Палікарпавіч Гаробчанка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 253.