Яўген Міхайлавіч Перлін
Яўген Міхайлавіч Перлін (нар. 1990, Карма, Гомельская вобласць) — беларускі тэлевядоўца.
Яўген Міхайлавіч Перлін | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | тэлевядучы, журналіст |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1990 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 2012 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «журналістыка (друкаваныя СМІ)». З 2007 года сумяшчаў вучобу з працай на радыё і тэлебачанні. У Белтэлерадыёкампанію прыйшоў па запрашэнні дырэктара Агенцтва тэленавін у якасці вядучага праграмы «Навіны» і адразу заняў нішу вядучага ранішніх выпускаў. З 2009 па 2011 гг. рыхтаваў сюжэты для эканамічных праграм «Дзелавое жыццё», «Сфера інтарэсаў». Аўтар і вядучы праекта «Актуальнае інтэрв’ю» з кіраўнікамі топавых еўрапейскіх тэлевізійных аб’яднанняў.
У 2011 годзе вёў прамое ўключэнне з Солт-Лейк-Сіці (ЗША) для Нацыянальнай спартыўнай прэміі «Трыумф. Героям спорту». З 2011 года — афіцыйны вядучы (дыктар) на мерапрыемствах з удзелам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2012 года — пастаянны каментатар Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». Неаднаразова вёў прамыя ўключэнні з краін — гаспадынь конкурсу. З 2012 года — вядучы праграмы «Мытны саюз»/«Без межаў» (тэлеканал «Беларусь 24»). З 2014 года — вядучы ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь!».
Вядучы праграм «Макаёнка, 9».
У час жорсткага здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, 12 жніўня 2020 года ў сваім Фэйсбуку змясціў допіс з пытаннем «Што стала з маёй Беларуссю?», у якім заявіў пра свой сыход з канала[1]:
Праект, пра які мараць многія, — уласнае вячэрняе шоу, якое мы здымалі два сезоны. 70 выпускаў. Мы запрашалі крутых зорак і маладых беларусаў, давалі ім магчымасць спяваць ужывую, весяліліся ў інтэрактывах. І «Макаёнка, 9» я ствараў з нашай камандай толькі дзеля ЭМОЦЫІ нашага гледача.
Цяпер ніводны з забаўляльных праектаў не выклікае тую эмоцыю, дзеля якой яны задумваліся. Я вырашыў, што мой сённяшні эфір на «Беларусь 1» быў апошнім. На гэта рашэнне ніхто не паўплываў, я прыняў яго сябе. Арыгінальны тэкст (руск.)
Проект, о котором мечтают многие, — собственное вечернее шоу, которое мы снимали два сезона. 70 выпусков. Мы приглашали крутых звезд и молодых белорусов, давали им возможность петь вживую, веселились в интерактивах. И «Макаёнка, 9» я создавал с нашей командой только ради ЭМОЦИИ нашего зрителя. Сейчас ни один из развлекательных проектов не вызывает ту эмоцию, ради которой они задумывались. Я решил, что мой сегодняшний эфир на «Беларусь 1″ был последним. На это решение никто не повлиял, я принял его сам. |
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Перлін Яўген Міхайлавіч(недаступная спасылка)