Я абвінавачваю (фільм, 2019)

«Я абвінава́чваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года, пастаўленая Раманам Паланскім па кнізе Роберта Харыса «Афіцэр і шпіён[en]»[5].

Я абвінавачваюM:
фр.: J'accuse
Постар фільма
Жанр гістарычны фільм, трылер[d][1], драматычны фільм[1] і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Légende Films[d] і Gaumont Film Company[d]
Працягласць 132 хв.
Краіна
Мова французская
Год 20 лістапада 2019[1], 6 лютага 2020 і 2 красавіка 2020[2]
IMDb ID 2398149

Фільм прысвечаны трагічна вядомай «справе Дрэйфуса» — палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў французскае грамадства. Канфлікт быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Гісторыя Альфрэда Дрэйфуса і яго судовага працэсу і на сённяшні дзень на Захадзе ўспрымаецца як своеасаблівы прыклад несправядлівасці на найвышэйшым, дзяржаўным узроўні[6].

Прэм’ера карціны адбылася 30 жніўня 2019 года[7] ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Гран-пры журы[8][9][10].

Акцёрскі склад правіць

   Жан Дзюжардэн   –   Мары-Жорж Пікар[fr], падпалкоўнік, начальнік Другога бюро[fr]
   Луі Гарэль   –   Альфрэд Дрэйфус, капітан артылерыі
   Эманюэль Сенье   –   Паліна Манье
   Грэгары Гадэбуа[fr]   –   Юбер Анры[fr], маёр, пазней палкоўнік, афіцэр Другога бюро
   Эрвэ П’ер[fr]   –   генерал Гонз[fr], памочнік начальніка Генеральнага штаба, «куратар» Другога бюро
   Уладзімір Ёрданаў[fr]   –   генерал Мерсье[fr], ваенны міністр
   Дзідзье Сандр[fr]   –   генерал дэ Буадэфр[fr], начальнік Генеральнага штаба
   Мельвіль Пупо   –   мэтр Лабары[fr], адвакат
   Эрык Руф[fr]   –   палкоўнік Сандэр[fr], былы начальнік Другога бюро
   Мацьё Амальрык   –   Альфонс Берцільён[fr], эксперт-графолаг
   Ларан Стакер[fr]   –   генерал дэ Пелье[fr], следчы па справе Пікара
   Венсан Перэс   –   мэтр Леблуа[fr], адвакат, зяць Пікара
   Мішэль Вюермоз[fr]   –   Арман Дзю Паці дэ Клам[fr], маёр, пазней падпалкоўнік, ваенны юрыст, следчы па справе Дрэйфуса
   Вінсент Грас[fr]   –   генерал Біё[fr], ваенны міністр, пераемнік Мерсье
   Дэні Падалідэс[fr]   –   мэтр Дэманж[fr], адвакат
   Дамьен Банар[fr]   –   Дэсвернэн
   Ларэн Натрэла[fr]   –   Фердынанд Вальсен Эстэрхазі[fr], пяхотны афіцэр, маёр
   Андрэ Маркон[fr]   –   Эміль Заля, пісьменнік
   Жэрар Шалу[fr]   –   Жорж Бенжамэн Клемансо, рэдактар газеты «L'Aurore[fr]», пазней прэм’ер-міністр
   Раман Паланскі   –   слухач на канцэрце

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 узнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі[10].

Кінафестываль / Кінапрэмія Перамог Намінацый Спасылкі
Венецыянскі кінафестываль 4 5 [8][9][11]
Сезар 3 12 [12][13]
Еўрапейская кінапрэмія 0 4 [14][15]
Польская кінапрэмія «Арлы» 0 1 [16]

Заўвагі правіць

  1. а б в Internet Movie Database — 1990.
  2. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  3. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 2 сакавіка 2020.
  4. Unifrance — 1949. Праверана 4 чэрвеня 2019.
  5. J'accuse (2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 лютага 2020.
  6. Ян Поклад.. Пяць фільмаў Вэнэцыянскага кінафэстывалю, якія варта паглядзець . Радыё Свабода (28 жніўня 2019). Праверана 27 верасня 2019.
  7. J'accuse — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 лютага 2020.
  8. а б Official Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia» (7 верасня 2019). Праверана 27 верасня 2019.
  9. а б Ariston Anderson.. Venice: Todd Phillips' 'Joker' Wins Golden Lion, Roman Polanski Wins Silver Lion (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (7 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019. Праверана 4 лютага 2020.
  10. а б J'accuse — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 лютага 2020.
  11. Collateral Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia». Праверана 27 верасня 2019.
  12. Palmarès 2020 — 45ème Cérémonie des César (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 4 лютага 2021.(недаступная спасылка)
  13. J’Accuse (фр.)(недаступная спасылка). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2020. Праверана 4 ліпеня 2020.
  14. European Film Academy: 2019 Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
  15. European Film Academy: 2019 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
  16. Orły: Nominacje wg roku – 2020 (польск.). Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 4 ліпеня 2020.

Спасылкі правіць