Ѣ
Кірылічны алфавіт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
Кірыліца | |||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
Гістарычныя літары | |||||||
(Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ын | Ꚉ | |
Літары неславянскіх моў | |||||||
Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. |
Ѣ, ѣ (яць) — літара гістарычнай кірыліцы і глаголіцы, цяпер ужываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове.
У стараславянскай мове пазначала нейкі доўгі галосны, як мяркуецца, [æ:] ці дыфтонг [ie:] (цікава, што ў глаголіцы няма асобнай літары, адпаведнай ётаванаму А (Ꙗ), так што кірылічныя напісанні ꙗзва, ꙗрость, ꙗсли перадаюцца там з пачатковай літарай яць; гэтак жа тлумачыцца і назва літары: мяркуюць, што стараслав. ѣть есць скажонае ѣдь (ѣдь) «ежа»). Таксама яць ужывалася ў старабеларускай мове.
У Расіі «яць» заставаўся ва ўжытку да рэформы рускай арфаграфіі 1918 года, хаця ўжо к канцу XIX стагоддзя ў пераважнай большасці рускіх гаворак яго вымаўленне практычна не адрознівалася ад вымаўлення галоснай е (хоць, у адрозненне ад апошняй, гістарычны «яць» у рускай мове пад націскам, як правіла, не пераходзіць у «е» і не чаргуецца з нулём гука).
У беларускай мове ніколі не ўжывалася.
У кірыліцы «яць» звычайна лічыцца 32-й літарай (займае месца ў алфавіце пасля літары Ь), у глаголіцы па парадку 33-і, лікавага значэння не мае.
У невялікай колькасці самых старажытных кірылічных помнікаў сустракаецца таксама адмысловая літара «ётаваны яць».