Ѡ
Кірылічны алфавіт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Кірыліца | |||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
Гістарычныя літары | |||||||
(Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ын | Ꚉ | |
Літары неславянскіх моў | |||||||
Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. |
Ѡ, ѡ (амега) — літара стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, іншыя назвы: от, о. Адпавядае грэчаскай літары амега (Ω, ω), хоць перадае толькі напісанне малой літары (вялікая літара сустракаецца вельмі рэдка, толькі ў загалоўках у дэкаратыўных мэтах). У старажытнай (круглай) глаголіцы мае выгляд . Лікавае значэнне ў кірыліцы — 800, у глаголіцы — 700.
Стараславянская мова
правіцьУ стараславянскай мове амега па гучанні не адрозніваецца ад звычайнай літары О; ужыванне той ці іншай з гэтых літар вызначалася эстэтычнымі меркаваннямі і свабодным месцам у радку (натуральна, за выключэннем лікавага выкарыстання літар). Даволі рана выпрацавалася традыцыя пісаць праз амегу спалучэнне от у пачатку слова, ставячы пры гэтым літары адну на адну; так паўстаў знак Ѿ, які даволі часта лічаць літарай (з такім разуменнем беспаспяхова змагаюцца ўжо амаль чатыры стагоддзі).
Варыянты амегі
правіць- Ѡ ѡ — амега
- Ѡ҃ ѡ — амега з цітлам
- Ѿ ѿ — лігатура «от»
- Ѽ ѽ — амега з вялікім апострафам
- — амега круглая