1-я Асіповіцкая партызанская брыгада
1-я Асіповіцкая партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў Беларускай ССР.
1-я Асіповіцкая партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 540 чал. (ліпень 1943) |
Дыслакацыя | Асіповіцкі, Бабруйскі, Пухавіцкі, Чэрвеньскі |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Дзейнічала Правіць
У студзені 1943 года камандаванне 210-га партызанскага атрада арганізацыйна аформіла і падпарадкавала свайму кіраўніцтву 211-ы, 212-ы і 213-ы атрады. 12 лютага ў лесе каля в. Усакіна было прынята рашэнне ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці І. М. Кардовіча аб стварэнні 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З красавіка уваходзіла ў ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б[1].
Асноўны ўдар партызаны брыгады наносілі на чыгунках Пухавічы — Жлобін, Слуцк — Асіповічы — Магілёў, Вярэйцы — Градзянка. З 6 студзеня па 14 студзеня супраць савецкіх партызан, у т.л. 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, была праведзена антыпартызанская аперацыя «Франц». Ужо 6 студзеня нямецкія фарміраванні выбілі ахоўную групу Караля (мянушка камандзіра брыгады М. П. Каралёва) з вёскі Каменічы. У ноч на 9 студзеня брыгада апынулася ў акружэнні. Нягледзячы на вельмі цяжкую сітуацыю, партызанам усё ж удалося вырвацца з акружэння праз невялікі пярэсмык у забалочаным лесе паміж вёскамі Трохгранны Дуб — Лядзецкае і адарвацца ад пераследу. Партызаны панеслі цяжкія страты, кінулі абоз, частка байцоў рассеялася[2]. У ліпені 1943 года разбурылі 2 км чыгункі і знішчылі мост на ўчастку Асіповічы — Татарка. Вялі сістэматычныя баі па вызваленню раёна дыслакацыі ад нямецкіх акупацыйных войск, абароне партызанскай зоны. У ліпені ў сувязі са стварэннем Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы брыгада ў складзе 540 чалавек расфарміравана.
Камандзіры Правіць
- М. П. Каралёў
- С. С. Сумчанка (в. а.)
Камісары Правіць
- А. В. Шыянок (в. а.)
- В. В. Глотаў
Начальнікі штаба Правіць
- А. І. Лукашэнка (в. а.)
- П. А. Маркоўскі
Склад (станам на студзень 1943 года)[3] Правіць
- 210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна (камандзір — С. С. Сумчанка, камісар — В. В. Глотаў);
- 211-ы партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага (камандзір — Р. Н. Баразна)
- 213-ы партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь»
- 309-ы партызанскі атрад імя С. М. Кірава
Зноскі
- ↑ Караленя, Ж. Сцяпан Сяргеевіч Сумчанка: трагічная смерць партызанскага камандзіра / Жанна Караленя // Могилевский поисковой вестник / ОО «Могилевский обл. историко-патриот. поисковой клуб «Виккру»; Ред.-сост. Н. С. Борисенко. Вып. 7: 200-летие войны 1812 года на территории Беларуси и Могилевской области посвящается. — Могилев: АмелияПринт, 2012. — С. 190; Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1350. — Воп. 1. — Спр. 149. — Л. 13.
- ↑ Ливенцев, В. И. Партизанский край: [боевой путь Бобруйской партизанской бригады в Великой Отечественной войне]. — доп. и перераб. изд-е. — Минск: Государственное изд-во БССР, Ред. худож. л-ры, 1956. — 384 с. — С. 318, 320, 324.
- ↑ Ливенцев, В. И. Партизанский край... — С. 317—318.
Літаратура Правіць
- Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941—июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск: Беларусь, 1983. — 765 с.
- Партызанская брыгада 1-я Асіповіцкая // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л.карт.: іл. — С. 398—399.