3-і кавалерыйскі корпус

 

3-і кавалерыйскі корпус
рус. 3-й кавалерийский корпус
Гая Дзмітрыевіч Гай - камандзір корпуса
Гая Дзмітрыевіч Гай - камандзір корпуса
Гады існавання Чэрвень - жнівень 1920
Краіна РСФСР
Падпарадкаванне 4-я армія
Тып кавалерыя
Частка

Камандзір корпуса - Гая Дзмітрыевіч Гай

Начальнікі штаба - Эдуард Фрыдрыхавіч Вілумсон, Якаў Якаўлевіч Юршеўскі (з 25 ліпеня 1920 г.)

Ваенкам - В.Л. Паверман

Афіцэры штаба: Д.М. Барынаў (памочнік начальніка раведаддзела), В.О. Банга (памочнік начальніка аператыўнага аддзела)
Войны Польска-савецкая вайна
Удзел у

Бітва пад Відзамі (8 ліпеня 1920)

Бітва за Вільню (14 ліпеня 1920)

Бітва пад Гродна (18-13 ліпеня 1920)

Бітва над Нёманам (19-24 ліпеня 1920)

Варшаўская бітва (13-25 жніўня 1920)

Бітва пад Млавай (21-22 жніўня 1920)

Бітва пад Хажэлямі (23 жніўня 1920)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Гая Дзмітрыевіч Гай

3-і кавалерыйскі корпус (ці Каўкор - ад Кавалерыйскі Корпус, Залатая Арда Гай-Хана) - тактычнае кавалерыйскае злучэнне Чырвонай Арміі, якім камандаваў Гай Дзімітрыевіч Гай падчас польска-савецкай вайны.

Склад 1 ліпеня 1920г правіць

На 1 ліпеня 1920 года ў складзе корпуса былі:

  • 10-я Уральская кавалерыйская дывізія - 3147 шабель, 27 буйнакаліберных кулямётаў, 12 гармат, камандзір - Н. Д. Томін
  • 15-я Кубанская кавалерыйская дывізія - 995 шабель, 19 буйнакаліберных кулямётаў, 8 гармат, камандзір - В.І.Матузенка.
  • 164-я стралковая брыгада — 700 штыкоў, 32 буйнакаліберныя кулямёты, 8 гармат.

Гісторыя правіць

4 ліпеня перад корпусам была пастаўлена задача прарваць польскія пазіцыі ў раёне возера Ельня і весці актыўныя баявыя дзеянні полькім тыле. Корпус атакаваў 10-ю пяхотную дывізію 1-й арміі, якая адбіла атаку і вымусіла чырвонаармейцаў адступіць на поўнач. Там Каўкор сутыкнуўся з 8-й пяхотнай дывізіяй, але пазбег боесутыкнення. Затым Каўкор павярнуў на поўдзень. 9 ліпеня корпус заняў Свянцяны, апынуўшыся ў 70 кіламетрах ад Вільні. У Вільню быў падасланы шпіён, які далажыў кіраўніцтву Каўкора, што яго абараняе невялікі польскі гарнізон (каля 2000 жаўнераў). 13 ліпеня Корпус атакаваў Вільню, заняўшы яе 14 ліпеня 1920 г.

19 ліпеня 15-я кавалерыйская дывізія, без падтрымкі, наступала на Гродна. У гэты ж час, 10-я дывізія была спынена ў Скідзеля.

22 ліпеня савецкія войскі выйшлі з горада і замкнулі яго акружэнне. 29 ліпеня Каўкор атакаваў Ломжу, а 1 жніўня сутыкнуўся з польскім контрударам у Бялай-Падляскай. 3 жніўня корпус заняў Ломжу.[1][2]

4 жніўня Каўкор заняў Астроленку, потым Пшасныш, Бежунь і Серпц. На другі тыдзень жніўня, Каўкор дайшоў да Віслы. 10-я кавалерыйская дывізія дайшла да Баброўнікаў, дзе вяла агонь з руін замка на левым беразе Віслы. Каб прарваць чыгуначную лінію Варшава-Гданьск, Гай зрабіў спробу захапіць Улацлавак.Свой штаб ён размясціў у трохкутніку, Дзялы-Віташын-Рахцін.

15 жніўня Ломжа занята 1-й польскай арміяй (ген. Ф. Латінік). Апошнія пакінулі горад, што было названа Пілсудскім: «дзіўны і незразумелы манеўр».

Развіццю наступу Каўкора перашкодзіла знішэнне мастоў праз вадаёмы абаронцамі горада. 19 жніўня корпус адступіў ад Варшавы.

21 жніўня Ломжу, пад час адступлення, займаюць часткі 15-й арміі РСЧА (ген. А.І. Корк) 4-й польскай арміі (ген.-лейтэнант Л. Скеркскі).[3]

Ноччу 21 жніўня яна прарвала польскія пазіцыі каля Журоміна, дзе трапіла ў акружэнне. 22 жніўня Ломжу займае 15-я польская дывізія (ген.-маёр Ю. Юнг). Ноччу таго ж дня Каўкор прарваўся з акружэння ў раёне Канопкі. 23 жніўня, у раёне Грабава, Каўкор прарываўся да сваіх праз пазіцыі польскай добраахвотніцкай дывізіі, а затым Сібірскай брыгады. 24 жніўня Каўкор прарваўся да савецкай 53-ю стралковую дывізіі, якую блакіравалі дзве польскія дывізіі. Пасля двух дней баёў, корпус быў выціснуты за нямецкую мяжу (Усходняя Пруссія), дзе быў раззброены, а салдаты інтэрнаваны ў лагер Альтдам.

Злачынствы правіць

Падраздзяленні 3-а корпуса знішчылі больш за 1000 польскіх ваеннапалонных у:

Зноскі правіць

  1. Obrona Łomży (29 lipca — 3 sierpnia 1920). // Portal twojahistoria.pl. Дата доступу: 14 жніўня 2018. Архівіравана 14 жніўня 2018 года.
  2. Гражданская война и военная интервенция в СССР: энциклопедия. 2-е изд. / Гл. ред. С. С. Хромов. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 720 с. — С. 85—86.
  3. Тухачевский М. Поход за Вислу. Пилсудский Ю. Война 1920 года. — М.: Изд-во «Новости», 1992. — 320 с. — (Время, события, люди). — ISBN 5-7020-0071-4. — С. 252—256.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2014. Праверана 22 лютага 2023.
  5. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1].
  6. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2016. Праверана 22 лютага 2023.

Бібліяграфія правіць

  • Гжэгаж Лукомскі, Багуслаў Поляк, Мечыслаў Вжосек: Польска-бальшавіцкая вайна 1919-1920 гг., Кашалін 1990.
  • Norman Н Дэвіс Норман Н., Белы Арол, Чырвоная Зорка, выд. 2, Кракаў: ЗНАК, 1998, ISBN 83-7006-741-7, OCLC 40548639 .