47-я партызанская брыгада «Перамога»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

47-я партызанская брыгада «Перамога»партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года як 47-ы партызанскі атрад «Перамога» і накіравана ў нямецкі тыл. У жніўні 1942 года прыбыла ў Горацкі раён, у кастрычніку 1942 перадыслацыравана ў Прапойскі, потым у Краснапольскі раёны, дзейнічала у групе партызанскіх атрадаў М. М. Іванова, з сакавіка 1943 года самастойна, са жніўня ў Краснапольскай ваеннай акруге. 1 кастрычніка 1943 атрад (554 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з сакавіка 1943 года як брыгаду.

47-я партызанская брыгада «Перамога»
Гады існавання 1942—1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 554 партызаны (1.10.1943)
Дыслакацыя Горацкі, Прапойскі, Краснапольскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • А. У. Гаркавенка;
  • А. М. Лосеў.

Гісторыя правіць

Партызаны наносілі асноўныя ўдары па камунікацыях ГоркіКрычаў, Крычаў — Клімавічы, ЖлобінГомель. У жніўні — верасні 1942 года падарвалі 6 эшалонаў, знішчылі аўтамашын. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 480 рэек. У верасні 1943 года ўзаемадзейнічалі з часцямі Чырвонай Арміі, якія наступалі. 1 кастрычніка 1943 года разам з часцямі Чырвонай Арміі перарэзалі адыход праціўніку за раку Сож.

Зноскі

Літаратура правіць