8-я Круглянская партызанская брыгада
8-я Круглянская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў 1942 годзе. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Круглянскага, Шклоўскага, Бялынцкага і Крупскага раёнаў. У красавіку 1943 года брыгада ўвайшла ў ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкаме ВКП(б)Б. 11 жніўня 1943 года брыгада (каля 900 партызан) была пераўтворанана ў Круглянскую ваенна-аператыўную групу. Камандзіру брыгады Жуніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
8-я Круглянская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | каля 900 партызан (11 жніўня 1943) |
Дыслакацыя | Круглянскі, Шклоўскі, Бялыніцкі, Крупскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіцьУ маі 1942 года ў Круглянскім раёне сустрэліся і пачалі дзейнічаць разам атрады «Сяргея» (С. Г. Жуніна, пазней 36-ы атрад 8-й партызанскай брыгады і Дз. А. Кулікава (пазней 8-ы партызанскі атрад). 7 чэрвеня 1942 года ў размяшчэнне атрадаў была дэсантавана аператыўная група Заходняга фронту, якая 12 чэрвеня 1942 года аб'яднала атрады «Сяргея», Кулікава, Г. С. Мясніка (пазней 24-ы партызанскі атрад) у так званае «Аб’яднанне атрадаў «Дзядзькі Сашы». 8 кастрычніка яно было перайменавана ў «Аб’яднаныя атрады Барысаўскага аператыўнага цэнтра» («Атрады БАЦ»), у красавіку 1943 ў 8-ю Круглянскую партызанскую брыгаду. У ліпені 1942 года ў брыгаду ўліўся ассобны атрад «Гая» (пазней 30-ы партызанскі атрад), у лістападзе — атрады А. С. Нікітчанкі і П. А. Красякова з брыгады «Чэкіст».
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- А. А. Маршчынін;
- С. Г. Жунін.
Камісары
правіць- Дз. А. Смагін;
- М. К. Сушкоў.
Начальнік штаба
правіцьГісторыя
правіцьПартызаны наносілі ўдары на чыгунцы Мінск — Орша, шашы Мінск — Магілёў. У чэрвені 1942 года захапілі і знішчылі эшалон з боепрыпасамі. 28 жніўня 1942 года атрады 36-ы, 8-ы, 24-ы разграмілі чыгуначную станцыю Слаўнае, разбурылі чыгуначнае палатно, спыніўшы рух больш чым на суткі (Слаўненская аперацыя). Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Дзянісавічы Крупскага (29 верасня 1942), Шапялевічы (5 снежня 1942), Марцьянавічы (9 снежня 1942), Цяцерын (14 студзеня 1943) Круглянскага раёнаў і іншыя. Партызаны вырваліся з акружэння падчас карнай аперацыі «Карлсбад», вялі абарончы бой каля вёскі Сомры Крупскага раёна (16 лістапада 1942), баі з карнікамі ў лютым і сакавіку 1943 года. 3 жніўня 1943 года на ўчастку Слаўнае — Трацылава падарвалі больш за 1 тысячу рэек.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.