Варанец коласападобны
Варанец коласападобны[3] (Actaea spicata) — шматгадовая расліна сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Варанец коласападобны | |||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд квітнеючай расліны. Турцыя | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Actaea spicata L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьСцябло 30-80 см вышынёй з буйным чарговым, двойчы ці тройчы трайчастарассечаным лісцем, якое расце ад тоўстых карэнішчаў, якія знаходзяцца ў глебе. Кветкі несамастойныя, дробныя, сабраны ў гронкападобныя суквецці. Пялёсткі дробныя, лопасцевыя. Тычынкі даўжэй іншых частак кветкі. Песцік адзін. Плод — сакавітая шматнасенная ягада чорнага колеру.
Біялогія
правіцьЦвіце ў канцы вясны — пачатку лета.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіцьРэдкая расліна, якая расце на схілах яраў і берагах лясных ручаёў. Ахоўваецца.
Практычнае выкарыстанне
правіцьВаранец коласападобны — ядавітая[4], лекавая расліна. У яго траве знойдзеныя алкалоіды, у пладах і каранях — сапаніны і трансаканітавая кіслата. Адвар з яе п’юць пры псіхічных і страўнікавых захворваннях. Ужываецца ў гамеапатыі[5]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39
- ↑ Воронець колосистий | Каталог лікарських рослин . Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2015. Праверана 25 верасня 2015.
Літаратура
правіць- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — С. 416. — ISBN 80-215-0068-9
- Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.
- Воронец // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 166. — 563 с. (руск.)