Ampezzoa triassica — гэта вымерлы від кляшчоў сямейства Eriophyidae, апісаны ў Карнійскім ярусе на паўночным усходзе Італіі. З’яўляўся паразітам дрэў сямейства Cheirolepidiaceae. Адзіны вядомы асобнік, які захаваўся ў бурштыне, мае 0.124 мм даўжынёй. Вельмі моцна нагадвае формай цела і васковымі вылучэннямі сучаснага кляшча Cymeda zealandica[1]. Разам з Triasacarus fedelei і безназоўным двухкрылым, гэта самае старажытнае членістаногае, знойдзенае застылым у бурштыне[2].

Ampezzoa triassica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ampezzoa triassica


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
FW  246002

Ampezzoa вёў вандроўны лад жыцця на паверхні свайго гаспадара. Ён вылучаў васковую нітку, як абарона супраць драпежніцтва.

Зноскі

  1. Schmidt, A. R.; Jancke, S.; Lindquist, E. E.; Ragazzi, E.; Roghi, G.; Nascimbene, P. C.; Schmidt, K.; Wappler, T.; Grimaldi, D. A. (2012). "Arthropods in amber from the Triassic Period". Proceedings of the National Academy of Sciences. 109 (37): 14796. doi:10.1073/pnas.1208464109. PMC 3443139. PMID 22927387.
  2. Oldest Occurrence of Arthropods Preserved in Amber: Fly, Mite Specimens Are 100 Million Years Older Than Previous Amber Inclusions. ScienceDaily. Праверана 22 May 2013.