Biston betularia — від матылёў з сямейства Пядзенікі (Geometridae). Найбольш вядомы прыклад індустрыяльнага меланізму.

Biston betularia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Biston betularia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117560
NCBI  82595
EOL  298821

Апісанне правіць

Даўжыня пярэдняга крыла — 22-28 мм крылы ў размаху 45-60 мм. Афарбоўка крылаў светла-шэрая з чорнымі кропкамі рознага памеру і хвалістымі папярочнымі палоскамі на пярэдніх і задніх крылах. Цела тоўстае, конусападобнае.

Арэал і месца пражывання правіць

Распаўсюджана па ўсёй Еўропе, акрамя паўночных рэгіёнаў, на Каўказе, паўднёвай Сібіры і Далёкім Усходзе.

Сустракаецца ў лясах, садах, звычайная для гарадоў.

Біялогія правіць

 
Вусень на галінцы

Лёт матылькоў у маі-чэрвені. Самкі адкладаюць яйкі купкамі, часцей за ўсё ў шчыліны кары дрэў. Адна самка адкладае 600—2000 яек.

Даўжыня вусеняў 40-50 мм на галаве два вырасты. Афарбоўка вусеняў ад цёмна-зялёнай з чырвонай палоскай на спіне да карычневай і бурай з цёмнай палоскай на спінцы. На 8 і 11 сегментах брушка вялікія белыя бародаўкі. Маюць знешняе падабенства з драўнянымі галінкамі.

Кармавыя расліны вусеняў — бяроза (Betula), таполя (Populus), дуб (Quercus), ліпа (Tilia), вязавыя (Ulmaceae), ясень (Fraxinus), акацыя (Acacia) і іншыя лісцевыя, а таксама розныя кусты і травы — чарніцы (Vaccinium myrtillus), палын (Artemisia),жаўтазель (Genista), лябеднік (Atriplex).

Акукленне ў глебе. Зімуе кукалка. Кукалка бліскучая, цёмна-бурая.

Індустрыяльны меланізм правіць

 
Biston betularia carbonaria, меланістычная форма
 
Biston betularia, звычайная афарбоўка

З’яўляецца найбольш вядомым прыкладам індустрыяльнага меланізму. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўсе сабраныя энтамолагамі асобнікі віду мелі бела-шараватую афарбоўку крылаў з цёмнымі плямкамі (morpha typica), што забяспечвала заступніцкую афарбоўку на ствалах дрэў. Цяпер шматлікія папуляцыі паліморфныя, у іх прысутнічаюць чорныя меланістычныя формы — Biston betularia morpha carbonaria. Павелічэнне частаты меланістычных формаў — следства накіраванага адбору, галоўным рухальным фактарам якога з’яўляецца выбарчае паяданне асобін матылькоў птушкамі. У лясах вакол прамысловых прадпрыемстваў і гарадоў ствалы дрэў часта пазбаўленыя лішайнікаў і могуць быць счарнелымі ад сажы. У такіх раёнах заступніцкай афарбоўкай з’яўляецца чорная, а ў незабруджаных раёнах — светлая плямістая афарбоўка. Таксама вядомая трэцяя форма, якая мае прамежкавую па цёмнасці афарбоўку паміж меланістычнай і светлай формамі, — morpha insularia. Дадзены тып афарбоўкі, як і меланістычная, дамінуе над светлай, аднак, мабыць, дэтэрмінуецца не ў адным, а некалькіх локусах. На падставе лабараторных доследаў меркавалася, што алелі, якія кантралююць меланістычную афарбоўку, валодаюць плеятропным дзеяннем, вызначаючы не толькі афарбоўку матыля, але і яго паводзіны (выбар фону). Аднак гэта не было пацверджана назіраннямі ў прыродзе.

Зноскі