Catocala disjuncta — від матылькоў з сямейства совак. Від занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Catocala disjuncta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catocala disjuncta Geyer, 1828


Выявы
на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Размах крылаў — 39-46 мм. Асноўны фон пярэдніх крылаў шаравата-карычневага колеру з папярочнымі чорнымі палоскамі. Заднія крылы жоўтага колеру з чорным вонкавым краем і ўнутранай медыяльнай паласой, у вяршыні крыла маецца невялікая жоўтая пляма.

Паўднёва-Усходняя Еўропа (Балканскі паўвостраў, востраў Корфу ў Міжземным моры, Закаўказзе, Малая Азія, паўднёвы бераг Крыму.

Біялогія

правіць

За год развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з канца чэрвеня да сярэдзіны жніўня. Вусені сілкуюцца лісцем дуба.