Chaetocnema breviuscula — від жукоў сямейства лістаеды (Chrysomelidae). Шкоднае насякомае, паражае буракі.

Chaetocnema breviuscula
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaetocnema breviuscula


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  3282693

Біялагічнае апісанне правіць

Імага медна-бронзавыя, часам з фіялетавым або зялёным адлівам, даўжыня іх-адпаведна 1,8 — 2,3 мм. Насякомыя распаўсюджаныя ва ўсіх зонах развядзення буракоў. Пашкоджваюць расліны ад з’яўлення ўсходаў і да смыкання радкоў. Развіваюцца ў адным пакаленні. Зімуюць імага ў раслінных рэштках і ў верхнім пласце глебы на глыбіні 10 — 12 см на непаханых землях. Вясной пасля адтавання глебы яны з’яўляюцца пры тэмпературы +6..+8 °C у яснае надвор’е і пры +15 °C у пахмурнае. Лёт назіраецца толькі пры ясным і ціхім надвор’і. У гэты час імага ўзмоцнена сілкуюцца на бураках і значна іх пашкоджваюць. Адна самка адкладае каля 20 яек. Лічынкі сілкуюцца дадатковымі карэннямі лебяды, часам буракоў. На лісці цукровых буракоў з верхняга боку яны выгрызаюць мякаць. Пры гэтым ніжняя скурка ліста застаецца не пашкоджанай, а па меры росту расліны яна лопаецца і ўтвараюцца суцэльныя адтуліны. Насякомыя не толькі выгрызаюць тканку, але і выядаюць яе змесціва.

Меры абароны правіць

Знішчэнне пустазелля з сямействаў Chenopodioideae і Polygonaceae. З прафілактычных мер эфектыўныя інкрустацыя насення буракоў сістэмнымі інсектыцыдамі і ўнясенне грануляваных прэпаратаў ў радкі ў час сяўбы. Пры выяўленні 1-1,5 імага на расліне краі поля шырыней 50-60 м апрацоўваюць інсектыцыдамі.

Спасылкі правіць