Chilobrachys natanicharum — від павукоў-птушкаедаў (Theraphosidae), які пражывае ў Тайландзе, у прыватнасці, у мангравых і лясных рэгіёнах[1][2].

Chilobrachys natanicharum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chilobrachys natanicharum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Від вядомы сваімі насычана сінімі нагам пры чорнай афарбоўцы цела. Аднак блакітная афарбоўка C. natanicharum можа быць двух розных формаў: металічна-блакітнай і фіялетавай. Яго сіняя афарбоўка ўнікальная, бо адценні гэтага колеру рэдка сустракаюцца ў прыродзе. Яна звязана не з наяўнасцю адмысловага пігменту, а абумоўліваецца ўнікальнай структурай валаскоў на паверхні, якія пераломліваюць святло такім чынам, што мы бачым металічна-сіні колер[3]. Унікальнасць дадае яшчэ і тое, што гэта адзіны від тарантулаў, які жыве ў лясах Тайланда[4][5].

Зноскі

  1. Jewel of the forest: New electric blue tarantula species discovered in Thailand (англ.). EurekAlert!. Праверана 8 лістапада 2023.
  2. Starr. Stunning New Species of Tarantula Shimmers Like an Electric-Blue Jewel (англ.). ScienceAlert (26 верасня 2023). Праверана 8 лістапада 2023.
  3. Narin Chomphuphuang, Zongtum Sippawat, Patipan Sriranan, Paveen Piyatrakulchai, Chaowalit Songsangchote A new electric-blue tarantula species of the genus Chilobrachys Karsh, 1892 from Thailand (Araneae, Mygalomorphae, Theraphosidae)(англ.) // ZooKeys. — 2023-09-18. — Т. 1180. — С. 105–128. — ISSN 1313-2970. — DOI:10.3897/zookeys.1180.106278
  4. Khalil. Electric blue tarantula species discovered in Thailand (англ.). CNN (26 верасня 2023). Праверана 8 лістапада 2023.
  5. Magazine. See the New 'Enchanting' Electric Blue Tarantula Discovered in Thailand (англ.). Smithsonian Magazine. Праверана 8 лістапада 2023.