Хандрыла

(Пасля перасылкі з Chondrilla)

Хандры́ла[3] (Chondrilla) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя.

Хандрыла

Хандрыла сітападобная (Chondrilla juncea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chondrilla L., Sp. Pl. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37028
NCBI  75962
EOL  59395
GRIN  g:2521
IPNI  71700-3

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовыя і шматгадовыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам. Сцёблы галінастыя, вышынёй да 125 см. Прыкаранёвае лісце выемчата-перыстае, у разетках. Сцябловае лісце лінейнае. Суквецце — кошык. Плод — сямянка.

Арэал правіць

Налічвае каля 30 відаў, пашыраных у пустынных і стэпавых раёнах Паўночнай Афрыкі і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від — хандрыла сітападобная, ці звычайная (Chondrilla juncea).

Значэнне правіць

У некаторых відаў хандрылы на каранях і падземнай частцы сцёблаў утвараюцца нарасці, утрымліваючыя каўчук, не маючы прамысловага значэння.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць