Cities: Skylines II

камп’ютарная гульня 2023 года

Cities: Skylines II — камп’ютарная гульня у жанры горадабудаўнічага сімулятара, распрацаваная студыяй Colossal Order і выдадзеная Paradox Interactive. Гульня выйшла 24 кастрычніка 2023 года на платформах Windows, Xbox Series X/S і PlayStation 5[1]. З’яўляецца працягам Cities: Skylines 2015[2][3].

Cities: Skylines II
Распрацоўшчык Colossal Order
Выдавец Paradox Interactive
Частка серыі Cities: Skylines
Дата выпуску 24 кастрычніка 2023
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Апошняя версія 1.0.18f1 / 14 снежня 2023
Жанр горадабудаўнічы сімулятар
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, Xbox Series X/S, PlayStation 5
Гульнявы рухавічок Unity
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мова інтэрфейсу
Носьбіт лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраванне клавіятура і мыш або геймпад
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геймплэй правіць

Распрацоўшчыкі паведамілі, што ў гульцоў будуць шырокія магчымасці па развіцці горада, назваўшы Cities: Skylines II «самым рэалістычным горадабудаўнічым сімулятарам на абсалютна новым узроўні»[4]. Базавая версія гульні будзе падтрымліваць 150 фрагментаў мапы горада ў параўнанні з 81 фрагментам з першай часткі. Гульцам у Cities: Skylines II трэба будзе сутыкнуцца з рознымі выклікамі, сярод якіх ёсць град, нашэсце пацукоў, лясныя пажары і тарнада[5]. Будучы прадстаўніком жанру пясочніца, Cities: Skylines II не мае выяўленых лінейнасці і канчатковай мэты, гулец будуе і развівае горад без часовых абмежаванняў.

Распрацоўка правіць

У чэрвені 2023 года распрацоўшчыкі паказалі геймплэйны трэйлер і абвясцілі дату выхаду гульні — 24 кастрычніка 2023 года[6].

Тэхнічныя праблемы правіць

На момант выхаду ў кастрычніку 2023 года ў гульні апынуліся сур’ёзныя праблемы з прадукцыйнасцю — яна «тармазіла» нават на моцных камп’ютарах верхняга цэнавага сегмента. Распрацоўшчыкі ведалі пра праблемы; для гульні былі абвешчаныя незвычайна высокія рэкамендуемыя сістэмныя патрабаванні — працэсар Intel i5-12600K або AMD Ryzen 7 5800X, 16 гігабайт аператыўнай памяці, відэакарта RTX 3080 або RX 6800XT таксама з 16 гігабайтамі памяці — і заяўлена, што гульня аптымізавана з разлікам на кадравую частату 30 кадраў у секунду замест стандартных для ПК-гульняў 60 кадраў у секунду[7]. Colossal Order таксама прыйшлося абвяргаць чуткі пра «адмалёўку зубоў» — нібыта на прадукцыйнасць гульні ўплывае неабходнасць рэндэрынгу мадэляў людзей з мноствам дробных дэталяў, нават з зубамі ў роце, і ў гульні не быў належным чынам рэалізаваны прынцып узроўняў дэталізацыі, так што Skylines II быццам бы малюе тыя ж самыя дэталізаваныя мадэлі «з зубамі» нават на аддаленні ад камеры. Студыі прыйшлося выпусціць заяву «не, зубы персанажаў не ўплываюць на прадукцыйнасць колькі-небудзь значным чынам»[8].

Аглядальнік PC Gamer Крыстафер Лівінгстан у рэцэнзіі на гульню пералічваў праблемы: выпадковыя падзенні частаты кадраў, падтармажванні і замінкі, а часам і поўныя завісанні гульні на некалькі секунд, а таксама візуальныя праблемы, напрыклад, раздражняльнае мігаценне ценяў на некаторых будынках[9]. Рэцэнзент Polygon Кэмеран Канзелман скардзіўся, што яго даволі магутны камп’ютар кожны раз гудзе вентылятарамі так, «нібы гатовы паляцець у космас»[10].

Заўвагі правіць

  1. Stewart, Marcus. Cities: Skylines II Launches In October(нявызн.). Game Informer (11 чэрвеня 2023).
  2. Cities: Skylines 2 announced and launching later this year (англ.). Eurogamer (6 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2023. Праверана 8 сакавіка 2023.
  3. Cities Skylines 2 - Official Announcement Trailer (англ.). IGN (6 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2023. Праверана 8 сакавіка 2023.
  4. Paradox представила Cities: Skylines II — его назвали «самым реалистичным градостроительным симулятором» (руск.). DTF (6 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2023. Праверана 8 сакавіка 2023.
  5. Детали Cities: Skylines II из списка достижений: нашествие крыс, «зелёные» технологии и 150 фрагментов карты города (руск.). 3DNews (7 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2023. Праверана 8 сакавіка 2023.
  6. Гафнер, Ярослав. Cities: Skylines 2 нацелилась на октябрь. Riot Pixels (12 чэрвеня 2023). Праверана 13 чэрвеня 2023.
  7. Purdy, Kevin. Cities: Skylines 2’s troubled launch, and why simulation games are freaking hard(нявызн.). Ars Technica (19 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
  8. Stanton, Rich. Cities: Skylines 2 developer: 'Yes, our characters have teeth. No, the characters' teeth are not affecting performance' (англ.). PC Gamer (27 кастрычніка 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
  9. Livingston, Christopher. Cities: Skylines 2 review (англ.). PC Gamer (19 кастрычніка 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
  10. Kunzelman, Cameron. Cities: Skylines 2 does the brain good (англ.). Polygon (19 кастрычніка 2023). Праверана 21 лістапада 2023.

Спасылкі правіць