Гаварушка

(Пасля перасылкі з Clitocybe)

Гавару́шка, Лейкавіца[1] (Clitocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).

Гаварушка

Гаварушка духмяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clitocybe (Fr.) Staude, 1857


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  50966
EOL  16677
MB  17328

Апісанне

правіць

Пладовыя целы розных памераў. Шапка да 22 см у дыяметры, ад плоска-пукатай да глыбока-лейкападобнай, часта моцна уціснутая пасярэдзіне, з хвалістым або падагнутым уніз краем, сухая, белая або белаватая з шараватым, бураватым, жаўтаватым і іншым адценнем. Мякаць шчыльная, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мясістая, храсткаватая, суцэльная, белаватая або аднаго колеру з шапкай.

Арэал і віды

правіць

Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 44 віды, найбольш вядомыя гаварушкі белаватая (Clitocybe candicans), булаваногая (Clitocybe clavipes), буравата-жаўтаватая (Clitocybe gilva), воскападобная, духмяная (Clitocybe fragrans), лейкавая (Clitocybe gibba), лісталюбная (Clitocybe phyllophila), пабеленая (Clitocybe dealbata), падагнутая (Clitocybe geptropa), шэрая (Clitocybe nebularis), хваёвая (Clitocybe pithyophyla).

Экалогія

правіць

Сапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах, на пашы, лугах, некаторыя віды ўтвараюць ведзьміны кругі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені — кастрычніку.

Значэнне

правіць

Усе віды маюць характэрны пах і смак. Ёсць ядомыя і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак). Некаторыя віды лекавыя (утрымліваюць антыбіётыкі).

Некаторыя віды

правіць

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

правіць