Грак

(Пасля перасылкі з Corvus frugilegus)

Грак ​​(Corvus frugilegus) — шырока распаўсюджаная ў Еўразіі птушка роду крумкачоў.

Грак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corvus frugilegus (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява
Ареал грача
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179738
NCBI  75140
EOL  916409

Апісанне правіць

Даўжыня 45-47 см, размах крылаў 81-100 см. Пёры чорныя, з фіялетавым адценнем. У дарослых птушак пачатак дзюбы голы; ў маладых птушак пёры ў пачатку дзюбы ёсць, але пазней яны выпадаюць.

Пашырэнне правіць

Арэал: ад Іспаніі, Францыі і Брытанскіх астравоў праз Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, Цэнтральную і Усходнюю Азію да Японіі і ўсходу Кітая.

Тыповыя біятопы: групы дрэў сярод палёў паблізу рачных далін, лугоў і сельскагаспадарчых земляў, а таксама высокія дрэвы ў населеных пунктах; на паўднёвым усходзе таксама зараснікі трыснягу паблізу культурных ландшафтаў. У Карпатах даходзіць да вышыні 700 м. У Азіі сустракаецца да вышыні 2000 м.

У паўночнай частцы арэала гракі — пералётныя птушкі, у паўднёвай — аселыя. Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень ад яго.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гракі ўсяедныя, але галоўным чынам сілкуюцца чарвякамі і лічынкамі насякомых, якіх яны знаходзяць, капаючыся ў зямлі сваёй моцнай дзюбай. Любяць вялікімі зграямі ісці за трактарамі, якія толькі ўзаралі зямлю.

Гняздуюць на дрэвах вялікімі калоніямі. Звычайная зімовая птушка буйных населеных пунктаў. Насельнік адкрытых ландшафтаў. У населеных пунктах каля старых дарог на дрэвах часта сустракаюцца «гракоўнікі» — каланіяльныя паселішчы, якія складаюцца з дзясяткаў гнёздаў, якія выкарыстоўваюцца шмат гадоў. Узімку сілкуецца ў асноўным расліннымі кармамі і харчовымі адкідамі чалавека. Узімку трымаюцца адзінкава і невялікімі групамі, часта разам з іншымі крумкачовымі.

Увесну грак прылятае вельмі рана, яшчэ ляжыць снег на палях. Перыяд прылёту ў розных месцапражываннях прыпадае на перыяд з лютага па красавік. Гняздо будуе з сухога вецця, высцілае сухой травой, часам жмуткамі воўны, тоненькімі галінкамі, а таксама выкарыстоўвае рознае смецце. Гнездавая калонія існуе вельмі доўга нават дзесяцігоддзі.

Адзін раз у год бывае адна кладка з 3-7 яек. Птушаняты з’яўляюцца ў пачатку-сярэдзіне красавіка. Інкубацыя граковых яек складае па розных дадзеных даследчыкаў 16-20 дзён. Вылет граканят адбываецца праз 30 дзён. Вылятаюць у пачатку траўня і ў першай палове чэрвеня.

Падвіды правіць

  • C. f. frugilegus — ад Іспаніі і Вялікабрытаніі да Алтая;
  • C. f. pastinator — ад Алтая да Японіі і ўсходу Кітая.

У кулінарыі правіць

Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя мяса гракоў ўжывалася ў ежу «бедным класам» у Еўропе, у прыватнасці, у Германіі і на Украіне. У Германіі гракоў салілі ў бочках.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X