Cyruĺnia Svietu – дэбютны студыйны самотнік беларускага гурта інтэлігентнага року Bristeil, выдадзеным 26 мая 2014 года.[5][6] Першы яго трэк «Heta Mahčyma» быў выпушчаны як сінгл 2 снежня 2013 года.[7][8] Усе чатыры спева былі напісаны Алегам Вялем на беларускай мове.

Cyruĺnia Svietu
Вокладка альбома Bristeil «Cyruĺnia Svietu» (май 26, 2014 (2014-05-26))
EP Bristeil
Дата выпуску май 26, 2014 (2014-05-26)
Запісаны 2013–2014
Жанр поп-рок,[1][2] інды-рок[3]
Працягласць 17:07
Мова песень беларуская
Прафесійныя рэцэнзіі
Сінглы з Cyruĺnia Svietu
  1. «Heta Mahčyma»
    Выпушчаны: 2 снежня 2013 года
Храналогія Bristeil
Cyruĺnia SvietuMuzyka Hučyć
(2014)

Перадумовы і выпуск правіць

На сваім трэцім выступленні на штогадовым фестывалі «Акустыка вясны», якое адбылося 1 сакавіка 2013 года, гурт Hair Peace Salon даў паслухаць са сцэны свой свежы матэрыял, які пазней будзе афіцыйна выдадзены на самотніку Cyruĺnia Svietu пад знакам аўтарскага права Bristeil: новую песню на беларускай мове «Nieba Abraz» і хіт амерыканскай спявачкі Ланы Дэль Рэй «Video Games  (руск.)» (апошні з іх будзе на самой справе пераспяваны і стане адзінай кавер-версіяй папулярнага спева на беларускай мове).[9][10][11][12][13][14][15][16][17] Спеў «Nieba Abraz» таксама будзе выкананы Hair Peace Salon ужывую зноў 31 сакавіка 2013 года падчас сумеснага канцэрта з гуртам Clover Club ў мінскім клубе «TNT».[18][19][20][21][22][23][24][25]

Першая песня новага музычнага праекта Алегам Вяля[26][27] «Heta Mahčyma» была прадстаўлена на Еўрапейскім радыё для Беларусі 2 снежня 2013 года.[8][7] Гэта стала дэбютнай працай яго новага гурта Bristeil.[28][29][30][31] Самотнік цалкам будзе выдадзены праз лічбавыя платформы праз палову года.[32][33][6][34][35][36] Франтмен Bristeil Алег Вяль апавёў пра гэты EP ў каментары да выпуску на афіцыйным сайце калектыву, што:

  «Cyruĺnia Svietu» – трыб’ют Hair Peace Salon, таму што ўсе ідэі наконт музыкі і лірыкі на гэтым запісу прыйшлі з часоў Hair Peace Salon.[37]  

Дзве з чатырох кампазіцый на гэтым самотніку зяўляюцца беларускамоўнымі кавер-версіямі: «Videa Huĺni» на хіт Ланы Дель Рэй «Video Games», «Pa-za Časam» на песню «Out Of Time» Hair Peace Salon з альбома Gentleman.[38]

Прыём крытыкаў правіць

Рэліз атрымаў у асноўным станоўчае асвятленне ў прэсе. Гэты EP зяўляецца прыкметай заканчэння аднаго і нараджэння іншага этапа ў музыцы, адзначаў Ілля Маліноўскі з музычнага партала experty.by у сваім артыкуле.[39] Сяргей Будкін, рэдактар Тузін Гітоў, у сваім аглядзе самотніка апісаў гэты рэліз, як:

  Прыемная музыка, ненапружная, жывая, інтэлігентная... Выдатны і годны дэбют, варты найвышэйшай адзнакі.[1]  

Першы EP дапамог гурту атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыццё года» ад найбуйнейшага беларускага музычнага партала Тузін Гітоў і прыняць удзел у шоу ўзнагарод «Героі года – 2014», што адбылося 12 снежня 2014 года.[40][41][42][43][44][45][40]

Пацешныя факты правіць

EP быў выпушчаны ў той час, калі група насіла назву «Брыстоль» (англ.: Bristol) да свайго перайменавання ў Bristeil у верасні 2014 года.[46]

Спіс кампазіцый правіць

Музыка і словы песень Алега Вяля.[37]

Назва Працягласць
1. «Heta Mahčyma» 3:29
2. «Nieba Abraz» 5:30
3. «Pa-za Časam» (кавер Hair Peace Salon) 3:20
4. «Videa Huĺni» (кавер Ланы Дель Рэй) 4:40
17:07

Удзельнікі правіць

Bristeil:

Вытворчасць:

  • Павел Сініла, студыя «Еverest Studio» – звядзенне, мастэрынг.
  • Алена Раманенка – аўтар фатаграфіі з вокладкі.
  • Анастасія Тарачанка – афармленне, дызайн вокладкі.

Зноскі правіць

  1. а б в Будкін, Сяргей. Унутры Алега Вяля . Тузін Гітоў (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  2. Helaiv с приветом от Hair Peace Salon (+слушать) (руск.). experty.by (19 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  3. Bristeil (Bristol) . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  4. Будкін, Сяргей. Унутры Алега Вяля . Будзьма беларусамі! (12 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  5. Text Press Kit (PDF)(недаступная спасылка). Bristeil. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 11 лістапада 2018.
  6. а б Cyruĺnia Svietu | Bristeil. Bandcamp (26 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 14 лістапада 2018.
  7. а б Калеснікава, Маша. Лідар Hair Peace Salon прэзентуе свой новы гурт (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  8. а б Колесникова, Маша. Лидер Hair Peace Salon презентует свою новую группу (слушать) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
  9. Колесникова, Маша. "Акустика весны": другие интонации для общения с молодежью (слушать) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  10. Калеснікава, Маша. "Акустыка вясны": іншыя інтанацыі для размовы з моладдзю (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  11. Кедо, Евгений. Акустика весны: куда катится фестиваль? (фотоотчет) (руск.). Памяркоўны Гук (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  12. «Акустика весны». Минск, 1 марта 2013 (руск.). Ultra-music.com. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  13. Радионов, Вячеслав. Концерты недели: «Бульфэст-international», «Acoustics of Spring», Street Awards, «Т!», вечер памяти Лёши Липа (руск.). Ultra-music.com (26 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  14. "Акустика Весны" - концерт в Минске (руск.). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  15. Встречаем весну вместе!!! Акустика-2013. handspoke10.rssing.com (13 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  16. Открытие весны с акустикой (руск.). DOSUG.BY (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  17. Радионов, Вячеслав. Весна начнётся с акустики (руск.). Ultra-music.com (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  18. Vial, Aleh. HAIR PEACE SALON "НЕБА-АБРАЗ". YouTube (5 красавіка 2013). Праверана 5 студзеня 2019.
  19. Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 лістапада 2018.
  20. Радионов, Вячеслав. Концерты недели: Hair Peace Salon и Clover Club, Nazareth, Anacondaz, Emergenza, "Аддис Абеба", Tribute to AC/DC (руск.). Ultra-music.com (25 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  21. Концерт групп Hair Peace Salon и Clover Club. Минск, 31 марта 2013 (руск.). Ultra-music.com. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  22. Радионов, Вячеслав. Итоги розыгрыша билетов на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (руск.). Ultra-music.com (23 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  23. Чернухо, Александр. Конкурс от Ultra-Music: выиграй два билета на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (руск.). Ultra-music.com (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  24. Розыгрыш билетов на "Hair Peace Salon" и "Clover Club" (руск.). Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 28 лістапада 2018.
  25. Bristeil. Bristeil – Nieba Abraz (ранішні канцэртны відэаматэрыял). YouTube (13 лістапада 2014). Праверана 5 студзеня 2019.
  26. Калеснікава, Маша. Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  27. Колесникова, Маша. Вокалист Hair Peace Salon Олег Вяль представил сольный электронный проект Helaiv (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  28. Bristeil - Cyruĺnia Svietu (File, MP3). Discogs. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2015. Праверана 8 снежня 2015.
  29. Калеснікава, Маша. Лідар Hair Peace Salon прэзентуе новы гурт (+слухаць) . experty.by (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  30. SB. Bristol. Перамагчы немасьць дзён (аўдыё) . Тузін Гітоў (7 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  31. Радионов, Вячеслав. Лидер Hair Peace Salon презентовал новую группу (руск.). Ultra-music.com (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  32. Малиновский, Илья. Презентация на Еврорадио: ЕР "Цырульня свету" от группы Bristol (слушать) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  33. Гурт Bristol выдаў дэбютны EP . Ultra-music.com (29 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  34. Маліноўскі, Ілля. Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Цырульня свету” ад гурта Bristol (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  35. Колесникова, Маша. Олег Вяль и Bristol доделали незавершённый трек Tricky (слушать) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 студзеня 2019.
  36. Калеснікава, Маша. Алег Вяль і Bristol дарабілі незавершаны трэк Tricky (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  37. а б Bristeil | Music. Bristeil. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  38. Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) . Тузін Гітоў (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 3 студзеня 2019.
  39. Маліноўскі, Ілля. Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (+слухаць) . experty.by (29 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  40. а б Калеснікава, Маша. Tuzin.fm абвясціў прэтэндэнтаў на прэмію "Героі года" . experty.by (13 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  41. "Герои года — 2014". Шорт-лист премии от Tuzin.fm (руск.). Тузін Гітоў. TUT.BY (3 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  42. Чернухо, Александр. Tuzin.fm вызначыць найлепшых музыкаў года . Ultra-music.com (13 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  43. На прэміі «Героі года» выступіць шасцёра намінантаў . Ultra-music.com (20 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  44. Bristeil. Bristeil в Твиттере: "Please, receive our apologies for yesterday "performance": on the way to the show our bas player injured his finger :( #sorry #wishyouhealth". Twitter (13 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  45. "Героі году — 2014". Шорт-ліст прэміі ад Tuzin.fm . Тузін Гітоў (12 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2017. Праверана 3 студзеня 2019.
  46. Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil . Тузін Гітоў (7 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.

Спасылкі правіць