Deezer

французскі інтэрнэт-сэрвіс струменевай перадачы музыкі
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Deezer — французскі інтэрнэт-сэрвіс струменевай перадачы музыкі. Дазваляе праслухоўваць музычныя кампазіцыі розных лэйблаў гуказапісу, уключаючы Universal Music Group, Sony Music і Warner Music Group (належыць матчынай кампаніі Deezer Access Industries), на розных прыладах у рэжыме анлайн ці афлайн. У наш час у базе сэрвісу знаходзяцца больш за 73 мільёны музычных кампазіцый і 34 000 радыёстанцый. Сэрвіс налічвае звыш 14 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у месяц і 7 мільёнаў платных падпісчыкаў.

Deezer
англ.: Deezer
Выява лагатыпа
URL deezer.com (англ.)
Тып сайта музычны стрымінгавы сэрвіс[d], streaming media receiver[d], podcast directory[d] і арганізацыя
Уладальнік Access Industries[d][1][2][…], Orange[d][2], Rotana Media Group[d][2], Groupe Artémis[d][2], LBO France[d] і Kingdom Holding Company[d][2]
Аўтар Daniel Marhely[d]
Пачатак працы 2007
Абарот
  • 400 млн € (2021)[3]
Чысты прыбытак
  • −123 млн € (2021)[3]
Рэйтынг Alexa 1 169[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Першы лагатып Deezer (да вясны 2019 года)

У 2006 годзе ў Парыжы Даніэль Марэлі (Daniel Marhely) распрацаваў першую версію Deezer, названую Blogmusik. Яго задума складалася ў тым, каб даць людзям неабмежаваны доступ да музыкі з дапамогай тэхналогіі струменевага аўдыя.

У сваім першапачатковым выглядзе сайт быў звінавачаны ў парушэнні аўтарскіх праў французскім агенцтвам SACEM, але пасля зачынення ў красавіку 2007 года быў ізноў запушчаны ў жніўні пад назвай Deezer. З агенцтвам былі дасягнуты пагадненні, якія дазволілі ўладзіць усе канфлікты. Так, Deezer абавязаўся выплачваць уласнікам аўтарскіх праў працэнт ад прыбытку з рэкламы.

Запуск

правіць

На момант свайго запуску ў 2007 годзе, Deezer яшчэ не складаў пагадненняў з буйнымі музычнымі лэйбламі і таму мог прапанаваць сваім карыстальнікам толькі абмежаваны каталог музыкі. Сэрвісу спатрэбілася больш за два гады для складання пагадненняў з чатырма найбуйнейшымі лэйбламі і ўжо ў 2011 годзе сэрвіс мог прапанаваць слухачам больш за 8 мільёнаў песень. У жніўні 2007 года, у першы месяц сваёй працы, сэрвіс сабраў каля 773 тысяч карыстальнікаў, але ўжо ў маі 2008 года колькасць карыстальнікаў налічвала ўжо 2,75 мільёнаў чалавек, а ў снежні 2009 года карыстальнікаў ужо было 7 мільёнаў.

Нягледзячы на высокую актыўнасць, сэрвіс амаль адразу ж сутыкнуўся з фінансавымі праблемамі — у першай палове 2008 года кампанія атрымала прыбытак усяго ў €875 тысяч, што было недастаткова для аплаты ліцэнзійных збораў. У ліпені 2008 года сэрвіс стаў прадаваць рэкламу праз даччынае рэкламнае агенцтва Deezer Media; у кастрычніку Deezer атрымаў прыбытак ужо $15,8 млн. У лютым 2009 года сэрвіс увёў бясплатную рэгістрацыю для сваіх карыстальнікаў, каб мець магчымасць прапанаваць ім больш мэтавыя рэкламныя прапановы, а ў лістападзе была ўведзена аўдыярэклама, прайграваная ў момант змены песень.

5 лістапада 2009 года Deezer запусціў новую мадэль абслугоўвання. Пакінуўшы базавую бясплатную вэб-трансляцыю, сэрвіс прэзентаваў два абаненцкія тарыфы: за €4,99 карыстальнікі атрымалі магчымасць месяц слухаць музыку ў высокай якасці і без рэкламы, за €9,99 карыстальнікі атрымвалі апроч магчымасцяў вышэйапісанага тарыфу магчымасць загрузкі адмысловай праграмы на прылады з АС Android, BlackBerry і iOS.

У студзені 2010 года генеральны дырэктар і сузаснавальнік кампаніі Джонатан Банассая быў заменены на пасту Акселем Доўшы пасля таго, як з 12 мільёнаў карыстальнікаў на платныя паслугі падпісалася ўсяго 15 тысяч. У жніўні 2010 года аператар мабільнай сувязі Orange склаў шэраг пагадненняў з Deezer, дзякуючы якім колькасць платных карыстальнікаў сэрвісу павялічылася з 6 да 100 тысяч. Да студзеня 2011 года платную падпіску аформілі 500 тысяч чалавек.

У верасні 2011 года сэрвіс дадаў інтэграцыю з Facebook, што дало карыстальнікам магчымасць ажыццяўляць аўтарызацыю з дапамогай свайго ўліковага запісу, а таксама магчымасць абагульваць музыку праз сацыяльную сетку.

У студзені 2012 была анансавана інтэграцыя Deezer з сэрвісам Last.fm, што пасля дало карыстальнікам сэрвісу магчымасць захоўваць песні ў асабістым уліковы запісе сэрвісу Last.fm і ўжыццяўляць скроблінг.

Пашырэнне

правіць

Deezer быў запушчаны ў Францыі ў 2007 годзе. 7 снежня 2011 года Deezer, быўшы ў той час даступным толькі ў Бельгіі, Францыі і Вялікабрытаніі, абвясціў пра сваё жаданне пашырыць зону абслугоўвання на ўвесь свет цягам 2012 года. Паводле даных кампаніі, да канца студзеня планавалася давесці свае паслугі да ўсёй Еўропы, да Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі (за выключэннем ЗША), да канца лютага планавалася пашырэнне паслуг на Афрыку і Паўднёва-ўсходнюю Азію. Іншы свет планавалася ахапіць да канца чэрвеня (за выключэннем Японіі).

Фактычна ва ўсёй Еўропе Deezer стаў даступны 15 сакавіка, 25 красавіка сэрвіс быў запушчаны ў Аўстраліі, Канадзе і Новай Зеландыі. 8 чэрвеня сэрвіс абвясціў пра сваю наяўнасць у 35 лацінаамерыканскіх краінах (выключаючы Бразілію). 15 жніўня было абвешчана, што сэрвіс будзе даступны ў Інданезіі, Малайзіі, Пакістане, Філіпінах, Сінгапуры і Тайландзе цягам некалькіх тыдняў.

 
Даступнасць Deezer

8 кастрычніка 2012 года сэрвіс абвясціў, што ён атрымаў $130 млн ад холдынга Access Industries на далейшае міжнароднае пашырэнне. Праз два дні сэрвіс абвясціў, што ён стаў даступны ў 76 новых краінах, у выніку чаго яго агульная наяўнасць дасягнула 160 краін. 21 снежня сэрвіс заявіў, што ён выходзіць на новы узровень абслугоўвання, што прапануе дзве гадзіны бясплатнага струменевага прайгравання музыкі ў месяц, даступнага для карыстальнікаў па ўсім свеце.

Па стане на снежань 2012 года, Deezer налічваў каля трох мільёнаў платных карыстальнікаў са штомесячнай сямімільённай актыўнай базы карыстальнікаў. Колькасць песень у каталозе налічвала 20 мільёнаў. Паводле слоў генеральнага дырэктара Акселя Доўшы, да 2016 года кампанія будзе мець пяць працэнтаў долі сусветнага музычнага рынку.

У студзені 2013 года сэрвіс анансаваў пашырэнне сваёй наяўнасці ў 22 новых краінах Афрыкі, Азіі, Блізкага Усходу, даводзячы агульны лік краін наяўнасці да 182. У ліпені 2016 года Deezer дадаў ЗША ў спіс падтрымліваемых краін. Па стане на пачатак 2017 года сэрвіс абслугоўвае 187 краін.

Партнёрства

правіць

Пачынальна з 2014 года Deezer стаў усталёўваць партнёрскія адносіны з кампаніямі, што маюць вялікую кліенцкую базу. Прыкладам, да іх тычыцца адна з найбуйных у свеце турыстычных кампаній TUI. Кліенты кампаніі атрымалі магчымасць скарыстаць дармовую трохмесяцовую падпіску на Deezer пры браняванні падарожжа. Іншым партнёрам выступіла кампанія Samsung: Deezer быў усталяваны па змаўчанні на тэлефонах Samsung Galaxy S5, а таксама ў дадатак падаваўся дармовы доступ да Deezer на некалькі месяцаў пры куплі дадзенай прылады. У 2021 годзе супольна з A1 Telekom Austria Group Deezer запусціў музычны сэрвіс А1 Xplore Music, пры гэтым абаненты А1 атрымалі доступ да стрымінгавай платформы на адмысловых умовах.

Платформы

правіць
  • Deezer даступны на наступных платформах:
  • АС Android
  • «Разумныя» тэлевізары Bang & Olufsen
  • Прылады BlackBerry, што працуюць на АС BlackBerry 10
  • Bluesound Network Player
  • Убудаваныя сістэмы BMW
  • Bose SoundTouch і SoundLink
  • Google Chromecast
  • Бяздротавыя сістэмы HEOS by Denon
  • Мульты-пакаёвыя аўдыясістэмы Harman Kardon
  • iOS
  • JAMBOX, BIG JAMBOX & Mini JAMBOX ад Jawbone
  • Kindle Fire HDX
  • Logitech Squeezebox
  • MINI Connected
  • Сістэма NetRange (Sharp, TCL і іншыя)
  • NuVo Wireless Audio Systems
  • macOS
  • Panasonic TV
  • Parrot ASTEROID Classic, Parrot ASTEROID Mini, Parrot ASTEROID Tablet і Parrot ASTEROID Smart Consoles ад Parrot
  • Philips TV
  • Philips Fidelio, AirPlay, Bluetooth
  • Rocki
  • Roomplayer і Roomplayer with Amp ад Simple Audio Music
  • Samsung M5, M7, HW-H750, HW-H751 Multiroom Wireless Audio Speakers
  • Samsung Smart TV
  • Sonos Audio Systems
  • Sony Home Cinema Blu-ray System
  • Stream 1, Stream 3 і Stream Source ад Cabasse
  • Toshiba TV
  • WD TV
  • Тэлевізары на WebOS (LG Smart TV)
  • Windows 8
  • Windows 10 і Windows 10 Mobile
  • Xbox 360
  • Xbox One

Тыпы падпісак

правіць

На сярэдзіну 2020 гады даступныя пяць тыпаў падпісак. Усе тыпы падпісак дазваляюць слухаць музыку без абмежаванняў, а таксама падтрымваюць мабільныя прылады.

План Рэклама Навігацыя па трэках Offline-рэжым Падтрымка ТБ, Hi-Fi і аўтамабіляў Падтрымка Google Chromecast Колькасць профіляў Якасць аўдыя (кбіт/с)
Deezer Free Так Шэсць пропускаў трэкаў у гадзіну, без перамоткі Недаступна Даступна (абмежавана) Даступна (абмежавана) 1 Фармат MP3 (128 кбіт/с)
Deezer Student Не Не абмежавана Даступна Даступна Даступна 1 MP3 (320 кбіт/с)
Deezer Premium Не Не абмежавана Даступна Даступна Даступна 1 MP3 (320 кбіт/с)
Deezer Family Не Не абмежавана Даступна Даступна Даступна 6 MP3 (320 кбіт/с)
Deezer HiFi Не Не абмежавана Даступна Даступна Даступна 1 Фармат FLAC 16 біт (1411 кбіт/с)

Зноскі

  1. https://www.billboard.com/articles/business/7502855/deezer-access-industries-french-approval-len-blavatnik
  2. а б в г д https://www.deezer-investors.com/stock-fr/ Праверана 24 верасня 2022.
  3. а б https://www.google.com/finance/quote/DEEZR:EPA Праверана 3 студзеня 2023.
  4. Alexa Internet — 1996. Праверана 29 лістапада 2017.