Пырнік

(Пасля перасылкі з Elytrigia)

Пы́рнік[3][4][5] (Elytrigia) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Пырнік

Пырнік паўзучы (Elytrigia repens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elytrigia Desv., 1810


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500260
EOL  108228
GRIN  g:14438
IPNI  18013-1

Апісанне

правіць

Шматгадовыя, пераважна карэнішчавыя травы вышынёю 30—150 см. Сцёблы ўзыходныя, унутры полыя. Лісце чаргаванае, пляскатае або ўздоўж згорнутае, вузкалінейнае, шурпатае, шыза-зялёнае ці шараватае. Кветкі дробныя, сабраныя ў агульнае суквецце — рыхлы колас. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне

правіць

Адрозніваецца каля 30[4][6] відаў (каля 50[5], 5 відаў[7]). Пашыраны ва ўмераным і халодным клімаце. На тэрыторыі Беларусі не сустракаецца. Два віды, якія раней уваходзілі ў род і маюць традыцыйныя беларускамоўныя назвы са словам пырнік цяпер уключаюцца ў род пырнічнік (Elymus): пырнік паўзучы (Elymus repens) і пырнік сярэдні (Elymus hispidus), яны трапляюцца на лугах, лясных палянах, узлесках, палях і агародах.

Выкарыстанне

правіць

Некаторыя віды культывуюцца як кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца ў селекцыі мароза- і холадаўстойлівых пшанічна-пырнікавых гібрыдаў.

Крыніцы

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Agropyron Gaertn.
  4. а б БелЭн 2001.
  5. а б ЭПБ 1985.
  6. Гиляров 1986.
  7. Elytrigia Архівавана 6 лютага 2023. (англ.) // The Plant List

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Пырей: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Elytrigia Архівавана 6 лютага 2023. (англ.) // The Plant List