Джгір Балона

(Пасля перасылкі з Gymnocephalus baloni)

Джгір Балона, Ёрш Балона (Gymnocephalus baloni) — рыба сямейства акунёвых атраду акунпадобных. Выяўлены ў 1970 годзе ў сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Дунай і некаторых яго прытоках. На Беларусі ёсць у рацэ Прыпяць ніжэй горада Пінск.

Джгір Балона
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnocephalus baloni Holcík & Hensel, 1974

Арэал
выява

     Увесь год

Cоставлено на основе: IUCN, 2013
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  650185
NCBI  67776
EOL  339218

Даўжыня да 13 см, маса да 41 г. Цела кароткае, высокае. Афарбоўка жаўтавата-карычневая. На нізе галавы, шчэлепнх накрыўках і брушку дробныя карычневыя плямкі. На баках цела 4-6 цёмных папярочных палос. На спінным, хваставых і анальным плаўніках цёмныя плямы. Галава кароткая, тупая, крута пераходзіць у цела. У большых асобін ёсць характэрны горб.

Зноскі

Літаратура правіць