Toyota Corolla

мадэль аўтамабіля
(Пасля перасылкі з Holden Nova)
Toyota Corolla
Агульныя даныя
Вытворца: Toyota
Выпуск: 1966—цяперашні час
Зборка: Японія
На рынку

Toyota Corolla — кампактны аўтамабіль японскай кампаніі Toyota Motor Corporation. З 1966 года было прадстаўлена 12 пакаленняў.

Адна з самых папулярных мадэляў свету. У 2005—2015 і 2019—2020 гады была на першым месцы ў свеце па колькасці прададзеных машын[1].

Першае пакаленне (E10; 1966–1970) правіць

Toyota Corolla E10 (1966–1970)
2-дзв. седан

Вытворчасць першага пакалення кампактных аўтамабіляў сямейства «Toyota Corolla» пачалася ў лістападзе 1966 года. Першым быў выпушчаны двухдзверны седан. Аўтамабіль з колавай базай 2285 мм меў даўжыню 3845 мм, шырыню 1485 мм і вышыню 1380 мм. На машыну ўсталёўваўся бензінавы радны чатырохцыліндравы рухавік аб’ёмам 1077 см³ з верхнім размяшчэннем клапанаў і максімальнай магутнасцю 52 к.с. (38 кВт) пры 6000 аб/хв. Максімальны круцільны момант складаў 85 Нм пры 3000 аб/хв. Аўтамабіль пры вазе 740 кг развіваў максімальную хуткасць 140 км/г і ў сярэднім спажываў на 100 км каля 8 літраў бензіну. Пакупнікі маглі выбіраць паміж чатырохступеньчатай механічнай каробкай перадач з рычагом пераключэння перадач на падлозе або двухступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач з рычагом на цэнтральным тунэлі альбо пад рулявым колам.

У маі 1967 года пачалася вытворчасць чатырохдзвернага седана.

Універсал (завадскі код E16V) быў трохдзверным і меў па тры вокны з кожнага боку. Багажныя дзверы даходзілі ўніз да бампера і адчыняліся дагары. Універсал мог абсталёўвацца двухступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач Toyoglide.

У 1968 годзе адбылася прэм’ера Toyota Corolla Sprinter з плаўна спадаючым да задняй часткі дахам. Corolla Coupe нічым не адрознівалася ад Sprinter, толькі не мела дэкаратыўнай храміраванай паласы на парогах.

У сакавіку 1968 года Corolla першага пакалення была мадэрнізавана. Пярэдні бампер паставілі крыху вышэй, а рашотка радыятара больш не мела адмоўнага нахілу. У салоне абнавілася прыборная панэль. Двухдзверны седан Corolla SL з палепшанай камплектацыяй атрымаў рухавік з двума карбюратарамі, што павялічыла магутнасць на 13 к.с. Праз месяц гэты рухавік таксама атрымала купэ Corolla Sprinter. У кастрычніку 1968 года чатырохдзверны седан таксама атрымаў палепшаную версію SL. У жніўні 1969 года аб’ём рухавіка быў павялічаны да 1166 см³. У версіі з двума карбюратарамі гэты рухавік выдаваў 77 к.с. (57 кВт) і выкарыстоўваўся на мадэлях SL і Sprinter.

Акрамя Японіі, Corolla E10 збіралі таксама ў Аўстраліі, Канадзе, Малайзіі, на Філіпінах і ў Тайландзе.

Другое пакаленне (E20; 1970–1978) правіць

Трэцяе пакаленне (E30, E40, E50, E60; 1974–1981) правіць

 

Corolla трэцяга пакалення выпускалася з 1974 года з кузавамі седан (у двух- і чатырохдзвернай версіях), універсал і хардтоп. У 1976 годзе з'явіліся таксама варыянты купэ і трохдзверны хэтчбек, які пазначаўся вытворцам як ліфтбек.

У параўнанні з папярэднікам павялічылася колавая база, машына стала шырэй, а больш прасторны салон быў спраектаваны з улікам нормаў бяспекі і атрымаў трохкропкавыя інэрцыйныя рамяні бяспекі.

Базавым быў бензінавы рухавік 1,2 л магутнасцю 55 к.с. Акрамя таго ўсталёўваліся рухавікі 1,4 і 1,6 літра, але аўтамабілі, якія прадаваліся ў Еўропе, амаль выключна былі абсталяваныя самай маленькай адзінкай (за выключэннем версіі Liftback, якая магла мець 1,6 л).

У 1976 году Corolla зведала невялікі фэйсліфтынг, таксама атрымала новую прыборную панэль і дадатковыя варыянты ўнутранага аздаблення.

Вытворчасць трэцяга пакалення скончылася ў 1979 годзе, выраблена 3 755 029 адзінак[2].

Чацвёртае пакаленне (E70; 1979–1987) правіць

Пятае пакаленне (E80; 1983–1990) правіць

 

Пятае пакаленне Corolla было першым, якое было спраектавана з дапамогай камп’ютара, а таксама першым з пярэднім прывадам. Першапачаткова выпускалася з кузавамі двухдзвернае купэ, чатырохдзверны седан і пяцідзверны ліфтбек. Пазней да шэрагу дадаліся трох- і пяцідзверны хэтчбекі.

Рухавікі: бензінавыя 1,3 і 1,6 л, а таксама 1,8-літровы дызельны.

З 1987 года з'явілася шостае пакаленне. Тым не менш, у Аўстралію пастаўка пятага пакалення працягвалася яшчэ да 1988 года, у Венесуэлу — да 1990 года.

AE86 правіць

 
Toyota Corolla SR5

У адрозненне ад седанаў і хэтчбекаў, спартыўныя версіі базіраваліся на ранейшым заднепрывадным шасі.

Версія AE86 мела мацнейшыя рухавікі (на рынку Японіі — 130 к.с.), прапаноўвалася як 2-дзвернае купэ або 3-дзверны хэтчбек. У ЗША AE86 прадавалася выключна ў версіі «Trueno» (і называлася Toyota Corolla SR5 / GT-S), а мадыфікацыя «Levin» там не прапанавалася[3].

Шостае пакаленне (E90; 1987–1991) правіць

Toyota Corolla E90 (седан)

Шостая Corolla паклала пачатак стылістычнаму падзелу машын для розных рынкаў. Паралельна выпускаліся 5-дзверныя хэтчбек і ліфтбек. Сілавая структура кузава гэтых версій была агульнай, але праёмы дзвярэй троху адрозніваліся, а кузаўныя панэлі дзвярэй не былі ўзаемазаменнымі: хэтчбек быў уніфікаваны з седанам, а ліфтбек — з паўнапрывадным універсалам[4].

Рухавікі — аб'ёмам 1,3-2,0 л (64-135 к.с.), а ў Японіі прапаноўвалася купэ Corolla Levin GT-Z з кампрэсарнай «чацвёркай» 1,6 (165 к.с.).

У мадэльным шэрагу з'явіўся варыянт GTi, які адрозніваўся спартыўным стайлінг-пакетам. На еўрапейскім рынку меў рухавік магутнасцю 125 к.с.[5].

Сёмае пакаленне (E100; 1991–2002) правіць

Восьмае пакаленне (E110; 1995–2002) правіць

 

У Японіі Corolla восьмага пакалення дэбютавала ў 1995 годзе. Еўрапейская версія пабачыла свет двума гадамі пазней. Прапаноўвалася з рухавікамі 1,3 16V (86 к.с.), 1,6 16V (110 к.с.), 1,8 16V (110 к.с.) і дызельным 2,0 D (72 к.с.).

Вясной 1999 года дэбютавала "зараджаная" версія G6 (рухавік 1,6 16V, шасціступеньчатая каробка перадач).

Восенню 1999 года быў праведзены рэстайлінг. З'явіліся бензінавыя рухавікі са зменнымі фазамі газаразмеркавання — 1,4 16V VVT-i (97 к.с.) і 1,6 16V VVT-i (110 к.с.), а таксама новы дызель 1,9 D (69 к.с.). Рухавікі 1,3 16V і 1,6 16V былі прыбраныя з маторнага шэрагу. Восенню 2000 года дадаўся турбадызель 2,0 16V D4-D (90 к.с.)[6].

Бяспека

Пры франтальным удары стойка лабавога шкла ссунулася на 20 мм, а дзверы змаглі адкрыцца. Аднак, трубчастая папярочка, якая праходзіць пад пярэдняй панэллю, пачала адрывацца ад стойкі. Пад рулявой калонкай, нягледзячы на прадуманую абарону каленаў, ёсць небяспечныя месцы. Пры бакавым краш-тэсце галава манекена стукнулася аб цэнтральную стойку. Энергапаглынаючая накладка стойкі змякчыла ўдар, аднак нагрузкі на тулава ўсё ж былі вялікімі[7].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1998[8]
  Бяспека пасажыраў   23
  Бяспека пешаходаў      15
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota Corolla 1.3 Sportif

Дзявятае пакаленне (E120, E130; 2000–2007) правіць

 
Toyota Corolla (2001–2004)

Toyota Corolla дзявятага пакалення была пабудавана на скарочанай платформе седана Toyota Vista з паўзалежнай або шматрычагавай задняй падвескай. Дызайн упершыню быў распрацаваны ў Еўропе. З мадэльнага шэрагу канчаткова зніклі двухдзверныя версіі, даўжыня седана вырасла да 4,4 м.

Рухавікі — аб'ёмам 1,4-2,2 л (89-215 к.с.). Бензінавыя рухавікі аб'ёмам 1,4 (97 к.с.), 1,6 (110 к.с.) і 1,8 л (192 к.с.) абсталёўваліся сістэмай змянення фаз газаразмеркавання VVT-i. Наймацнейшай версіяй была Corolla TS з рухавіком 2ZZ-GE, які з 1,8 л выдаваў да 192 к.с. і 180 Нм круцільнага моманту. У апошнія два гады вытворчасці гэты рухавік быў абсталяваны нагнятальнікам, што дазволіла павялічыць магутнасць да 220 к.с.

Мадэрнізацыя 2004 года закранула пераважна знешнасць аўтамабіля. Машына атрымала новую рашотку радыятара, у пярэднім бамперы супрацьтуманныя ліхтары сталі круглай формы замест былых прастакутных. Змяніліся і заднія ліхтары, у якіх з'явіліся круглыя блокі аранжавага колеру.

Бяспека

Быў выпрабаваны Euro NCAP у 2002 годзе. Кузаў вытрымаў франтальны ўдар. Рамяні і падушкі эфектыўна ўтрымалі седакоў — эксперты адзначылі толькі небяспеку ўдараў каленаў кіроўцы аб панэль. На бакавым краш-тэсце з-за адсутнасці бакавых падушак манекен стукнуўся патыліцай аб сярэднюю стойку (абсталяваную мяккай накладкай), а тулава ўвайшло ў кантакт з падлакотнікам дзвярэй, але нагрузкі пры гэтым былі бяспечнымі[9].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[10]
  Бяспека пасажыраў   28
  Бяспека пешаходаў      11
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota Corolla 1.4 Terra

Дзясятае пакаленне (E140, E150; 2006–2013) правіць

Адзінаццатае пакаленне (2012–ц.ч.) правіць

Дванаццатае пакаленне (E210; 2018–ц.ч.) правіць

Toyota Corolla Ascent Sport

Corolla дванаццатага пакалення дэбютавала летам 2018 года: тады стартавала вытворчасць хэтчбекаў у Японіі і ЗША. Адтуль машыны таксама пастаўляюць у Аўстралію, краіны Азіі і Канаду. На аўтасалоне ў Парыжы паказалі машыну з кузавам «універсал», а седан на выставе ў Гуанчжоу.

14 студзеня 2019 года пачалася вытворчасць на заводзе ў англійскім графстве Дэрбішыр, дзе выпускаюць хэтчбекі і ўніверсалы Touring Sports для еўрапейскага рынку. 29 студзеня 2019 года адбыўся запуск на заводзе ў Турцыі — там вырабляюць седаны для рынкаў Еўропы і СНД[11].

Дванаццатае пакаленне пабудавана на аснове модульнай платформы TNGA версіі GA-C. Англійскія машыны абсталёўваюць трыма сілавымі агрэгатамі — бензінавы турбаматор 1,2 (115 к.с.), «эканамічны» гібрыд з атмасферным 1,8 (122 к.с.) і «спартыўны» гібрыд з двухлітровым маторам (180 к.с.). Турэцкія седаны адрозніваюцца ад хэтчбекаў і ўніверсалаў іншым дызайнам пярэдняй часткі (так званы варыянт Prestige замест выканання Sport у хэтчбека). Турбарухавіка ў гаме няма, замест яго — атмасферны 1,6 (132 к.с.), які агрэгатаваны з шасціступеньчатай «механікай» або варыятарам.

 
Toyota Corolla Touring Sports

Універсал спраектаваны ў Еўропе: над машынай працаваў дызайн-цэнтр Таёты ў бельгійскім Завентэме. Да сярэдняй стойкі ўніверсал цалкам паўтарае хэтчбек. У параўнанні з хэтчбекам колавая база павялічана на 60 мм, да 2700 мм. Адлегласць паміж спінкамі сядзенняў пярэдняга і задняга шэрагаў — 928 мм. Аб'ём грузавога адсека з паднятымі заднімі сядзеннямі — 598 л[12].

Бяспека
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[13]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 36,1 95%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 41,6 84%
  Бяспека пешаходаў 41,4 86%
  Актыўная бяспека 10,1 77%
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota Corolla Hatchback 1.8

Зноскі

  1. Fabio Gemelli. Le auto più vendute del mondo (prima della Tesla Model Y) (італ.). it.motor1.com (25 мая 2023). Праверана 26 мая 2023.
  2. Toyota Corolla MK III (E30) - Japońska inwazja // auto-swiat.pl (польск.)
  3. Поднимите мне веки // motor.ru (руск.)
  4. Чтобы было шикарно! // За рулём — Регион : газета. — 2011. — № 10 (233). — С. 8. (руск.)
  5. Toyota Corolla to również sportowe emocje(недаступная спасылка) // auto-swiat.pl (польск.)
  6. Toyota Corolla E 11 (1997-2001) - opinie Moto.pl // moto.pl (польск.)
  7. Рейтинг безопасности: новички гольф-класса // Авторевю : часопіс. — 1999. — № 7. — С. 24. (руск.)
  8. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/corolla/15494
  9. Триумфальная площадь // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 23. — С. 55. (руск.)
  10. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/corolla/15596
  11. Новая Toyota Corolla: начало производства для Европы и России // autoreview.ru (руск.)
  12. Универсал Toyota Corolla Touring Sports порадует простором // autoreview.ru (руск.)
  13. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/corolla/35878

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць