Вадалюб вялікі

(Пасля перасылкі з Hydrophilus aterrimus)

Вадалюб вялікі[1] (Hydrophilus aterrimus) — буйны водны жук сямейства Вадалюбы (Hydrophilidae).

Вадалюб вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrophilus aterrimus Eschscholtz, 1822


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1553493
EOL  3379596

Апісанне правіць

Даўжыня цела 32—43 мм. Цела вугальна-чорнага ці зеленавата-чорнага колеру. Па баках брушка з рудымі плямкамі. Вусікі тоўстыя, булавападобныя, прымяняюцца для захопу паветра пры ўсплыванні. Заднія ногі плавальныя.

Лічынка конусападобнай формы, даўжыня цела 7—9 см.

Спосаб жыцця і харчаванне правіць

Насельнік стаячых вадаёмаў, зарослых воднай расліннасцю. Дарослыя жукі вядуць водны спосаб жыцця, але плаваюць не занадта добра, аддаючы перавагу поўзанню па водных раслінах. Для абароны ад ворагаў ўжываюць густую чорную вадкасць, якая выбрасваецца з брушка, і шыпенне.

Лічынкі таксама не любяць плаваць, у асноўным сядзяць на месцы або поўзаюць па дне.

Імага кормяцца лісцем водных раслін, а лічынкі ў асноўным дробнымі малюскамі.

Арэал правіць

Сустракаюцца ў Еўразіі аж да Далёкага Усходу.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць