II Усебеларускі з’езд Саветаў
Другі́ Усебелару́скі з’езд Саве́таў рабо́чых, сяля́нскіх, батра́цкіх і чырво́наарме́йскіх дэпута́таў. Адбыўся 13 — 17 снежня 1920 г. у Мінску. Прысутнічалі 202 дэлегаты з рашаючым і 16 з дарадчым голасам.
Парадак дня
правіць- справаздача ВРК БССР (А. Р. Чарвякоў);
- бягучы момант і Савецкая Беларусь (В. Г. Кнорын);
- аб сацыялістычным землеўпарадкаванні (А. С. Хаценка);
- аб харчовай палітыцы ў Беларусі (І. А. Адамайціс);
- аднаўленне прамысловасці (А. І. Вайнштэйн);
- народная асвета (М. Я. Фрумкіна);
- сацыяльнае забеспячэнне (С. З. Кацэнбоген);
- арганізацыя савецкай улады на Беларусі (С. А. Мертэнс);
- аб правядзенні працоўнай павіннасці;
- аб рабоце кааператыўных арганізацый;
- выбары ЦВК БССР і дэлегатаў на Усерасійскі з’езд Саветаў; бягучыя справы.
Рашэнні з’езда
правіцьЗ’езд адобрыў работу ВРК БССР, прыняў дадаткі да Канстытуцыі БССР, у якіх абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — СНК БССР у складзе 15 наркаматаў. Устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, цвёрдыя цэны, Дзяржаўную нарыхтоўку і забеспячэнне насельніцтва прадметамі першай неабходнасці; падкрэсліў неабходнасць барацьбы са спекуляцыяй і ажыццяўлення поўнай нацыяналізацыі гандлю. Вызначыў задачы СНГ БССР у аднаўленні прамысловасці і транспарту. Зацвердзіў «Тэзісы па аграрным пытанні», у якіх прадугледжваў новыя, сацыялістычныя формы землекарыстання, надзяленне беззямельных і малазямельных сялян землямі былых памешчыцкіх гаспадарак, стварэнне саўгасаў. Ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12 кастрычніка 1920 г. і пацвердзіў мандат ВРК БССР ураду РСФСР на права заключэння ад імя БССР міру. Прыняў зварот «Да працоўнага народа Беларусі». Выбраў ЦВК з 60 чалавек і 12 кандыдатаў, дэлегатаў на VІІІ Усерасійскі з’езд Саветаў.
Літаратура
правіць- Другі Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 287—288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.