Яканавыя
Яка́навыя, яканы (Jacanidae) — сямейства (або падатрад) птушак з атрада сеўцападобных.
Яканавыя | |||||||||||||||||||||||||||
Аўстралійская якана | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Даўжыня цела 16—53 см. Афарбоўка апярэння рыжая або бронзава-карычневая. Крылы шырокія, на згібе крыла рагавая шпора. Ногі з вельмі доўгімі кіпцюрамі і пальцамі, якія дазваляюць лёгка бегаць па лісці водных раслін.
Пашырэнне правіць
Адрозніваецца 6 родаў, 7-8 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, жывуць на зарослых вадаёмах. Найбольш вядомыя амерыканская якана (Jacana spinosa), аўстралійская якана (Irediparra gallinacea), афрыканская якана (Actophilornis africana).
Асаблівасці біялогіі правіць
Кормяцца парасткамі, насеннем, насякомымі, малюскамі.
Нясуць 3—6 яец.
Літаратура правіць
Яканы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).