Kaltherzig — беларускі музычны праект з Мінска, які выконваў музыку ў сінт-гатычным накірунку.

Kaltherzig
Жанры Готык-рок
Darkwave
Сінтпоп
Гады 2007-2015
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Англійская
Беларуская

Гісторыя

правіць

Kaltherzig у 2007 пачынаўся, як one-man праект (першапачаткова пад назвай KAlt). Заснавальнікам гурта з'яўляецца Аляксандр Круп, вядомы як лідар беларускага гурта Saudade, які выконваў музыку ў стылі love-metal.

Праз год пасля заснаваньня да праекта далучылася вакалістка JadFeel. Пры яе удзеле была запісана першае прома «Sip The Entity» (жнівень 2008), а таксама рэалізаваны першыя жывыя выступы праекта на буйнейшым на прасторах СНД штогадовым фестывалі цёмнай культуры «Чорна Рада: Дзеці ночы» ў Кіеве ды легендарным пецярбургскім клубе Арктыка. Але супрацоўніцтва з JadFeel было нядоўгім. На змену ёй прыйшла Alice з Гомеля — праект з таго часу стаў геаграфічна раскіданы. Першым вынікам гэтага супрацоўніцтва быў падвойны інтэрнэт-сінгл «Separated» Архівавана 15 снежня 2011.. На ім прысутнічае першая беларускамоўная песня гурта пад назвай «Distant Love».

2010 год пачаўся для праекта папаўненнем складу. Да праекта далучылася Nika Noname, дагэтуль ня меўшая ніякага дачынення да гатычнай субкультуры і спяваўшая ў асноўным у рознага кшталту R'n'B праектах. Гэта дадало гучанню праекта новых адценняў і дынамікі. Акурат пасля гэтага, у маі праект вымушаны змяніць назву. Падчас перамоваў з лэйблам высветлілася, што гурт з такой назвай ужо існуе ў Германіі. У выніку з KAlt гурт ператварыўся ў Kaltherzig. Улетку было абвешчана аб пачатку супрацоўніцтва з нямецкім лэйблам «Batleth' Records». На ім у красавіку 2011 быў выдадзены дэбютны поўнафарматны альбом «The First Cold», куды ўвайшлі перазапісаныя песні з ранняй творчасці праекта, а таксама некалькі невыдадзеных ды новых песень. У верасні таго ж года выйшаў інтэрнэт-рэліз пад назвай «Dead/Angels», дзе апроч арыгінальных кампазіцый было некалькі рэміксаў ад польскіх Lily Of The Valley і Controlled Collapse, шведскага Waves Under Water, а таксама літоўскага Mirrors Of Mind. Дадзены сінгл вылучыўся тым, што ў адрозненні ад мінулых, дзе аўтарам усяго матэрыяла з'яўляўся Аляксандр Круп, аўтарам тэксту песні «Angels» стала Nika Noname.

Пасля гэтага ў дзейнасці калектыва адбыўся пэўны перапынак, але які быў скончаны ў 2012 годзе[1]. У той жа час гурт пакінула Alice. У сакавіку 2014 года на нямецкім лэйбле «Cold Insanity Music» выдаецца альбом «Songs Made of Solitude and Pain», над каторым акрамя Аляксандра Крупа і вакалісткі Nika Noname (пакінула праект у працэсе запісу альбома) працавалі запрошаныя вакалісты Sven Rebentisch і Margret Aleshkevich[2]. У снежні 2014 года гурт выпускае апошні альбом пад назвай «Greatest Love Songs Vol. 777»[3]. У рэліз увайшлі перазапісаныя лепшыя кампазіцыі, а таксама новыя песні і два кавера на Depeche Mode і HIM. Пасля рэліза Аляксандр Круп абвясціў пра творчы перапынак праекта, але ўжо ў 2015 годзе адначасова з прэзентацыяй кліпа на беларускамоўную песню «Distant Love» ён паведаміў аб канчатковым спыненні існавання калектыву[4].

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць
  • The First Cold (2011)
  • Songs Made of Solitude and Pain (2014)[2]
  • Greatest Love Songs Vol. 777 (2014)[3]

Сінглы, EP

правіць
  • Sip The Entity (2008, EP)
  • Separated (2009, падвойны інтэрнэт-сінгл)
  • Dead/Angels (2011, інтэрнэт-сінгл)[1]
  • Single (2013)[5]

Удзел у зборніках[1]

правіць
  • Shadow Places: Selected tracks from the darker side (2010) — «Cross the Night»
  • Shadow Places 2: Halflights (2011) — «Angels»
  • An Inner Holiday — 2 (2011) — «Dead»

Рэміксы

правіць
  • Mirrors Of Mind — Dellamorte Dellamore — «Dellamorte Dellamore», EP
  • Lily Of The Valley — Recognize — «Recognize», сінгл
  • Riddle — Страсть — «Страсть», EP

Удзельнікі

правіць
  • Аляксандр Круп: спеў, музыка, словы, сэмплінг/праграмінг
  • Nika Noname: спеў, словы (2010-2014)
  • Alice: спеў (2009-2011)
  • JadFeel: спеў (2008)

Зноскі

Спасылкі

правіць