Krátky Proces
«Krátky Proces» (бел.: Кароткі працэс) — cлавацкі скінхэдска-неанацысцкі музычны гурт. Галава гурта — Расціслаў Рогель, палітык НПНС, кандыдат на выбары ў раду 2016 года, на якіх меў парадкавы нумар «44», які неанацысты выкарыстоўваюць як схаваную пазнаку аддзелаў СС.
Krátky Proces | |
---|---|
Жанр |
панк-рок Oi! рок супраць камунізму |
Гады | 1989 — дагэтуль |
Краіна | Славакія |
Горад | Браціслава |
Іншая назва | «Juden Mord» |
Мова песень | славацкая |
Лэйблы |
«Station Master» «Warrior's Records» «HStudio» |
Склад | Расціслаў Рогель і іншыя |
kratkyproces.com |
Гісторыя
правіцьГурт быў заснаваны прыблізна ў 1989 годзе, планы наконт гэтага былі ўжо ў 1987[1]. Тады яшчэ гурт не абвясціў сябе нацысцкім, а наадварот, належаў да панкаўскіх гуртоў, якія славілі патрыятызм і нацыянальны гонар. Пазней неанацызм гурта пацвердзілі тэксты песень, у якіх былі напады ў бок габрэяў, цыганаў, вугорцаў і палякаў[2]. У 1991 годзе гурт выступіў на канцэрце ў Бзенцы. У тым жа годзе калектыў даў інтэрв’ю часопісу «Hubert», якое было апублікаванае ў сеціве ў 2019 годзе[1][3]. У 1993 г. калектыў выпусціў касету «Na prach!». У 2017 альбом быў перавыдадзены. У 1994 годзе музыкі выступілі ў Велькім-Држэвічы (Чэхія).
У гэты час гурт стаў яшчэ больш радыкальным і ў 1999 годзе пачаў выступаць пад імем «Juden Mord»[2][4]. Пад гэтай назвай музыкі выпусцілі альбом «Arbeit macht frei!» З адкрыта неанацысцкімі і антысеміцкімі тэкстамі. Назвы і тэксты такіх песень, як «Juden Mord» і «Švindelkaust», гэта яскрава пацвярджаюць. Публіцыст Якуб Маляваны адкрыта піша пра схільнасць гурту да фашызму і нацызму. Ён так апісаў творчасць «Juden Mord»: «„Juden Mord” — сапраўды моцны гурт і не належыць ніводнаму цывілізаванаму грамадству. На іх апошнім дыску вы знойдзеце прапаганду гітлераўскага нацызму, генацыду і канцэнтрацыйных лагераў. За мікрафонам усё яшчэ Расціслаў Рогель.»[2]
Асаблівы раздзел гісторыі гурта — выступленні адроджанага «Krátky Proces» ў былым кароўніку ў Плавецкім-Мікулашы, які пісьменнік і публіцыст Пітэр Гетынг у часопісе «Plus 7 dní» назваў «Прытонам неанацыстаў» (славацк.: Brloh neonacistov)[4]. Канцэрты, якія тут праходзілі, таксама ўключалі зігаванне.
У былой стайні былі розныя канцэрты. На рэкламных банерах, як месца правядзення дзеі для сакрэтнасці перад паліцыяй, звычайна было напісана «Славакія» (славацк.: Slovensko) або «там, дзе няма канца» (славацк.: tam kde furt). Аднак часам усё роўна ўсё сканчалася, як апісвае Богоўш з чэшскага гурта «Violence Station» — паліцыйная аблава, арышт экстрэмістаў і іх выдварэнне.
У верасні 2004 году раённы суд Браціславы III. пакараў Расціслава Рогеля за раненне: «28 студзеня 2001 г. у Дунайскай-Лужні ён ударыў кулаком у галаву і некалькі разоў ударыў нагамі пацярпелага, прычыніўшы траўмы з лячэбным перыядам каля 20 тыдняў з незваротнымі наступствамі».
У 2005 годзе гурт таксама выступіў у Сербіі з нагоды святкавання круглай гадавіны тамтэйшага аддзялення неанацысцкай арганізацыі «Blood & Honor». На фатаздымках з канцэрта можна заўважыць вядомыя лічбавыя спасылкі 88 (лацінскія HH = Хайль Гітлер) або 28 (лацінскія BH = Кроў і гонар).
19 ліпеня 2008 года гурт зноў выступае пад назвай «Krátky Proces» на адным з найбуйнейшых летніх неанацысцкіх фестываляў «Veneto Summerfest 2008». З гэтага выступу захаваўся запіс[4]. У ліпені 2008 года ў клубе «Obluda» адбылося памятнае здарэнне. Нібыта Рогель прыехаў туды з іншым сябром «Juden Mord» Расціславам Чурдам, выкрыкваючы нацысцкія споклічы і атакуючы аператара і кліентаў. Першапачаткова людзі з кампаніі сведчылі ў паліцыі, што зламыснікі называлі іх габрэйскімі свіннямі. Аднак пазней яны змянілі свае заявы, патлумачыўшы, што забыліся на падрабязнасці. У выніку Рогель пазбег абвінавачвання за прапаганду фашызму і пазнейшыя беспарадкі.
У 2016 годзе выдаецца альбом «Slovanská jednota» (бел.: Славянскае адзінства). Альбом упершыню прагучаў на канцэрце ў былым кароўніку ў Плавецкім-Мікулашы[4]. На дзеі былі і госці з Чэхіі. Лідар гурта «Violence Station» Богоўш, якому ў 2017 годзе забаранілі ўезд у Славакію на тры гады. У тым жа 2016 годзе ў гарадскім клубе Трнавы «City club Trnava» павінны быў адбыцца канцэрт «Krátky Proces». Аднак яго скасавалі з-за супраціўлення грамадскасці. У тым жа годзе гурт граў на канцэрце ў Сербіі, арганізаваным «Club 28 Serbia» як «Мемарыял Яна Сцюарта і Джо Роўэна» ў памяць пра вядомыя іконы нацысцкага року.
У 2018 «Krátky Proces» граў у Будапешце разам з вугорскім гуртам «Fehér Törvény». У тым жа годзе гурт таксама прысутнічаў на канцэрце ва Украіне, дзе, граў разам з «Сокирай Перуна».
У 2018 годзе ў Дзетве павінны быў адбыцца канцэрт з нагоды 30-годдзя гурта ў памяшканні, якое належала дэпутату ад НПНС Міраславу Сую, які падпісаў дамову наконт гэтага. Выступіць павінныя былі ўкраінская «Сокира Перуна» і чэшская «ArziPraze». У якасці месца правядзення на банерах пісалі: «Цэнтральная Славакія» (славацк.: Stredné Slovensko).
У 2019 годзе быў выдадзены альбом «Hyeny». У тым жа годзе гурт даў два канцэрты ў Будапешце, адзін у Гішпаніі.
11 жніўня 2020 года ў межах супрацьэкстрэмісцкай аперацыі «Блазны» (славацк.: Šašovia) былі арыштаваныя 9 чалавек, у тым ліку Расціслаў Рогель. Падчас ператрусу ў хаце Рогеля была знойдзеная выява яго як афіцэра СС, а таксама шмат нацысцкай літаратуры. Экстрэмісты і іх прыхільнікі кажуць, што гэта агульнадаступная літаратура, прызначаная для вучэбных мэт, і, што тычыцца астатняга, гэта толькі збіральніцкае хобі. Старшыня раёна ад НПНС, Марцін Феранчык і кандыдат НПНС на пасаду канстытуцыйнага суддзі Радаван Градак выказалі жаль з-за «вяртання таталітарызму» і стану дэмакратыі ў Славакіі[4]. У сацыяльнай сетцы была распачатая кампанія па падтрымцы гурта і ягоных чальцоў. Экстрэмісты сталі актыўнымі не толькі ў Славакіі, але і за мяжой.
Шавінізм
правіцьУ песні «Zničme Shalom» (бел.: Знішчым Шалом) гучыць: «Знішчым Шалом, ужо было яго даволі, іх зорка не павінная свяціць над намі. Давайце знішчым Шалом, ужо было яго даволі, яго вера павінная згінуць пад намі» (славацк.: Zničme Shalom už ho bolo dosť, ich hviezda nesmie žiariť nad nami. Zničme Shalom už ho bolo dosť, ich viera musí skapať pod nami.).
У песні «Krátky proces» (бел.: Кароткі працэс) румыны апісваюцца як «вялікія чорныя мухі, што пахнуць брудам сметніцы» (славацк.: veľké čierne muchy čo páchnu špinou smetiska), з якімі неабходна правесці «кароткі працэс, пагнаць іх за астатні дрот і даць жэрці бруд» (славацк.: krátky proces, nahnať ich za ostnantý drôt a nechať ich žrať blato), таму што «ўсе, хто да яго належыць — белай сіле сонца ззяе, а цыганам толькі гета» (každému čo mu patrí – bielej sile výslnie a cigáňom len to geto).
У песні «Poďme na to spolu» (бел.: Давайце зробім гэта разам), якую «Krátky Proces» апрацаваў у якасці бонуса на кампакт-дыску «Hyena», выпушчаным у 2019 годзе, таксама ёсць словы: «Зашмат бруду па вуліцах коціцца, хто тут прыбярэ яго, вечная слава, людзі даўно забыліся, што такое жорсткі кулак, усе імкнуцца прабіцца адзін аднаму ў галаву. Давайце зробім гэта разам і не будзьма мірыцца з тым, мы распалім печы і застанецца толькі дым» (славацк.: Priveľa špiny sa po uliciach váľa, kto to tu raz vyčistí, tomu večná sláva, ľudia dávno zabudli, čo je to tvrdá päsť, každý sa druhému cez rozum snaží prejsť. Poďme na to spolu a neserme sa s tým, rozpálime pece a zostane len dym) .
Фінальная песня альбома «Na prach!» — неафіцыйны гімн Глінкавай гвардыі «Rež a rúbaj do krve» (бел.: Рэж і рубі да крыві), які пачынаецца са словаў: «З Жыліны едзе цягнік, а ў ім Шанё Мах, усе жыды ўцякаюць, баяцца яго» (славацк.: Od Žiliny ide vlak a v ňom sedí Šaňo Mach, všetci židia utekajú, majú z neho strach).
Творчасць
правіцьЗборнікі
правіць- «Skins' songs vol. 1» (1992)
- «Skins' songs vol. 2» (1994)
- «No more brothers wars» (1996)
- «1988-1996» (1997)
Альбомы
правіць- «Na prach!» (1993)
- «Arbeit macht frei!» (2006, як «Juden Mord»)
- «Slovanská jednota» (2016)
- «Hyeny» (2019)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б Krátky proces – інтэрв’ю 1991 Архівавана 3 лютага 2021.
- ↑ а б в Archivní stránky kulturního žurnalisty Jakuba Malovaného - Bzenec 1991 (2008) - 01. Krátký proces (estranky.cz)
- ↑ JÁN BENČÍK Šašovia – dlhé čakanie na krátky proces (славацкая мова). — 5.9.2020.
- ↑ а б в г д JÁN BENČÍK Šašovia – dlhé čakanie na krátky proces (славацкая мова) // Denník N. — 5.9.2020.
Спасылкі
правіць- Krátky proces – інтэрв’ю 1991 Архівавана 3 лютага 2021. (па-славацку)
- JÁN BENČÍK Šašovia – dlhé čakanie na krátky proces (славацкая мова) // Denník N. — 5.9.2020.
- Krátký proces | Дыскаграфія | Discogs