L’Estaca
«L’Estaca» (бел.: Слуп) — пратэставая песня каталонскага барда Льюіса Льяка. У 1968 годзе ён напісаў мелодыю і тэкст песні пра барацьбу простага народу з рэжымам, пра неабмінальны заняпад дыктатуры. Песня была забароненая ў Франкісцкай Іспаніі.
L’Estaca | |
---|---|
Выканаўца | Льюіс Льяк |
Дата выпуску | 1968 год |
Жанр | пратэставая песня |
Мова песні | каталанская мова |
Працягласць | 4:44 |
Аўтар | Льюіс Льяк |
Кампазітар |
Папулярызацыя
правіцьСусветная папулярнасць гімна супраціву тлумачаць найпростымі патройнымі паўторамі — дзевяцінотнай хадой прыпеўкі і трохразовым паўторам слова. Таксама кажуць, што значна больш, чым прыгажосць мелодыі, на эпідэмічнае распаўсюджванне мелодыі паўплывала забарона песні франкістамі.
Папулярны правансальскі неатрубадур Патрык першым запісаў пераспеў (1972), па-французску «Слуп» праспяваў Жак-Эміль Дэш (1974), па-баскску — Горка Кнор (1976). Першая харавая каталонская версія з’явілася ў 78-м годзе ў «Coral Sant Marcal». Тады ж адгукнуліся шведы з «Göteborgs visgrupp». Грэцкая «Tora tora» Васіліса Папаканстанціну таксама датычыцца гэтага года. Зараз існуе больш за 150 варыянтаў песні, запісаных у мностве стыляў, і кожны дзень на «Ютубе» з’яўляюцца новыя ролікі-пераробкі. Сам тэкст адаптавалі сотні разоў.
У Каталоніі
правіць«L’Estaca» з’яўляецца гімнам прыхільнікаў каманды па рэгбі Перпіньян з Перпіньяна ў Паўночнай Каталоніі ў Францыі.
Падчас Рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года без яго не абыходзілася ніводная дэманстрацыя. Песню пра тое, што ні слуп для прывязвання жывёлы, ні дыктатуру было немагчыма разбурыць у адзіночку, сотні тысяч людзей спявалі адначасова.
У снежні 2019 года Каталонія вырашыла адзначыць 50-годдзе творчага шляху свайго паэта. Адкрылася вялікая выстава пра жыццё і творчасць Люіса Льяка. Восем залаў былі названыя ў гонар яго вядомых песень, загалоўкі напісаны на белых дрэвах, якія ўздымаюць голыя галіны да неба. Іх здабылі з песні "Нібы голае дрэва" (СOM un arbre nu).
У Басконіі
правіцьПесня таксама была праспявана ў Більбаа ў Краіне баскаў 16 верасня 2017 года[1] ў падтрымку Каталонскага рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года, які быў запланаваны на 1 кастрычніка, перад натоўпам, які налічваў каля 32 000 чалавек[2].
У Польшчы
правіцьУ Польшчы ў 1980-я гады песня атрымала вялікую вядомасць, дзякуючы Яцку Качмарскаму, які напісаў да песні свой тэкст. Песня таксама стала гімнам прафсаюза Салідарнасці.
У Беларусі
правіцьБеларускі варыянт «Разбуры турмы муры» з’яўляецца перакладам з польскага варыянта «Mury» Яцка Качмарскага. Пераклад зрабіў беларускі паэт Андрэй Хадановіч. Упершыню ён быў праспяваны на «Плошчы 2010» пратэстоўцамі пад кіраўніцтвам аўтара беларускага варыянта.
У Тунісе
правіцьЛакаджына і Ясер Джерадзі зрабілі версію песні, якая стала гімнам Туніскай рэвалюцыі ў 2011 годзе[3].
Зноскі
- ↑ Gran manifestació a Bilbao a favor del referèndum català . ElNacional.cat. Праверана 18 верасня 2017.
- ↑ SA, Baigorri Argitaletxea (2017-09-16). "Solidaridad multitudinaria con Catalunya y en defensa propia". GARA(ісп.). Праверана 2017-09-18.
- ↑ "Los islamistas se presentan como favoritos en los comicios tunecinos" [еўрапейская іспанская]. Праверана 2017-09-18.