Цыкада цёмная

(Пасля перасылкі з Laodelphax striatellus)

Цыкада цёмная[1] (Laodelphax striatellus) — від цыкадавых насякомых сямейства свінушкі (Delphacidae)[2]. Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы[3][4]. Пашкоджвае збожжавыя культуры і іншыя травы.

Цыкада цёмная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laodelphax striatellus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  902249
NCBI  195883
EOL  357500

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 2-4 мм. Самкі жаўтлявыя, самцы цёмныя, амаль чорныя. Лічынкі I і II узростаў жаўтлявыя, з трыма шэрымі палосамі на брушку, з III узросту — буравата-шэрыя.

Экалогія

правіць

Развіваецца на працягу года ў двух пакаленнях. Зімуюць лічынкі III—IV узростаў на пасевах метлюжковых культур, на межах і абочынах дарог. Увесну з’яўляюцца значна раней іншых відаў цыкадак. Акрыленне пачынаецца ў першай палове мая. Дарослыя цёмныя цыкады пералятаюць невялікімі групамі ў прыкаранёвую частку, тканкі лісця і ліставых похваў. Развіццё яец доўжыцца 10 — 12 сутак. Адраджэнне лічынак другога пакалення адбываецца ў сярэдзіне ліпеня, акрыленне — з канца чэрвеня — у ліпені. Дарослыя цыкады жывуць да наступлення халадоў (кастрычнік) і часта шкодзяць азімым ў канцы лета. Развіваецца гэты шкоднік ў двух пакаленнях. У засушлівыя гады ствараюцца спрыяльныя ўмовы для масавага размнажэння цёмнай цыкады.

Значэнне

правіць

Цёмная цыкада з’яўляецца пераносчыкам віруса закуклівання злакаў і віруса чарнапалосай карлікавасці рысу  (англ.).

Крыніцы

правіць
  1. Свінушкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 466
  2. Природа острова Хортиця. Колективна монографія / Охріменко С. Г., Шелегеда О. Р., Козодавов С. В., Бусел В. А., Петроченко В. І., Жаков О. В., Муленко М. А., Карпенко Г. О., Василенко С. В., Головаха Р. В. — Запоріжжя: Національний заповідник"Хортиця", 2016. — Вип. 2. — c. 106
  3. Laodelphax striatellus (Fallén, 1826) (англ.). www.gbif.org. Праверана 5 лютага 2021.
  4. Laodelphax striatellus (Fallén, 1826) | COL. www.catalogueoflife.org. Праверана 12 ліпеня 2024.