Сярэдняга і дробнага памеру насякомыя, даўжыня цела звычайна ад 2 да 38 мм; найбуйнейшы від дасягае 95 мм у даўжыню і ў размаху крылаў да 13 см (Fulgora laternaria). Цела зеленаватае, бурае, радзей чорнае або плямістае. Для цыкадавых характэрна нерухомае сучляненне галавы з грудзямі. 2—З простыя вочкі паміж вялікімі складанымі вачыма, колюча-сысучыя ротавыя органы. Вусікі кароткія, тоўстыя, трохчленікавыя. Аснова трохчленікавага хабатка знаходзіцца ля задняга краю галавы каля асновы пярэдняй пары ног; хабаток падагнуты ўніз і назад[1].
Пярэднія крылы перапончатыя або хіцінізаваныя з папярочным і падоўжным жылкаваннем. Лапкі трохчленікавыя. Пярэднія і сярэднія ногі хадзільныя, заднія найчасцей скакальныя. Многія віды маюць гукавы апарат (пявучыя цыкады).
Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць на травяністай расліннасці, лічынкі часам у глебе. На Беларусі адзначана каля 100 відаў з сямействаў гарбатак, пенніц і цыкадак.
Кормяцца сокамі раслін, рэдка — грыбамі. Валодаюць складанай гукавой (пеўчыя цыкады) і вібрацыйнай камунікацыяй, выдаюць сігналы некалькіх тыпаў, звязаныя з размнажэннем і канкурэнтнымі ўзаемадзеяннямі.
Яйцы адкладваюць звычайна ў зробленыя яйцакладам надрэзы на сцёблах або чаранках лісцяў раслін. Лічынкі праходзяць у развіцці 5 узростаў. Як правіла, ад 1 да 3-4 пакаленняў у год, лічынкі некаторых пеўчых цыкад развіваюцца да 17 год. У асобных цыкадавых з сямейства Aetalionidae і Membracidae развіты клопат аб патомстве.
Сустракаюцца шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, ёсць пераносчыкі вірусных і іншых хвароб.
Даследчыкі прадстаўнікоў падатраду (cicadologist) аб’яднаны ў міжнародным таварыстве International Auchenorrhyncha Society, якое праводзіць свае інтэрнацыянальныя кангрэсы (7-ы ў 1990 годзе ў ЗША, 8-ы ў 1993 у Грэцыі, 9-ы ў 1997 у Аўстраліі, 10-ы ў 1999 ва Уэльсе, 11-ы ў 2002 у ФРГ[2], 12-ы ў 2005 годзе ў ЗША[3], 13-ы ў 2010 у Францыі[4], 14-ы ў 2013 у Кітаі — International Auchenorrhyncha Congress, 7-12 ліпеня 2013, Yangling, Шэньсі, China)[5].
Раней усіх прадстаўнікоў Auchenorrhyncha адносілі да атрада раўнакрылых (Homoptera), які быў прызнаны парафілетычным і уключаным пасля ў атрад паўцвердакрылых (Hemiptera)[6][7]. Ніжэй прыводзіцца класіфікацыя Auchenorrhyncha па Dietrich (2003)[8]:
- ↑ Вестхайде В., Ригер Р. От артропод до иглокожих и хордовых // Зоология беспозвоночных. = Spezielle Zoology. Teil 1: Einzeller und Wirbellose Tiere / пер. с нем. О. Н. Бёллинг, С. М. Ляпкова, А. В. Михеев, О. Г. Манылов, А. А. Оскольский, А. В. Филиппова, А. В. Чесунов; под ред. А. В. Чесунова. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2008. — Т. 2. — iv+513—935+iii с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-87317-495-9.. С.670.
- ↑ 12th international Auchenorrhyncha Congress. Архівавана 14 ліпеня 2014. landesmuseum.at
- ↑ 12th international Auchenorrhyncha Congress. Архівавана 14 ліпеня 2014. usda.gov
- ↑ 13th International Auchenorrhyncha Congress. Архівавана 14 ліпеня 2014. iac13.mnhn.fr
- ↑ International Auchenorrhyncha Society. hemiptera-databases.org
- ↑ Campbell, B.C., J.D. Steffen-Campbell, J.T. Sorensen, and R.J. Gill. 1995. Paraphyly of Homoptera and Auchenorrhyncha inferred from 18S rDNA sequences. Systematic Entomology. 20: 175—194.
- ↑ Sorensen, J.T., B.C. Cambell, R.J. Gill, and J.D. Steffen-Campbell. 1995. Non-monophyly of Auchenorrhyncha («Homoptera»), based upon 18S rDNA phylogeny: Eco-evolutionary and cladistic implications within pre Heteropterodea Hemiptera (s.l.) and a proposal for new monophyletic suborders. Pan-Pacific Entomologist 71:31-60.
- ↑ Dietrich C. H. in Resh, V. H. & Carde, R. T. (eds.), Encyclopedia of Insects, Academic Press, 2003.