Latrodectus geometricus — від павукоў сямейства павукі-цянётнікі (Theridiidae).

Latrodectus geometricus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Latrodectus geometricus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  859130
NCBI  156851
EOL  1187512

Арэал правіць

Сустракаецца ад паўночных Злучаных Штатаў да Тэхаса з вялікай перавагай на паўднёвым захадзе (у наступных рэгіёнах: Фларыда, Алабама, паўднёвы рэгіён, Невада, Луізіяна, Місісіпі, Джорджыя, Паўднёвая Караліна, Тэнэсі, Арызона, Нью-Джэрсі і Тэхас). Цяпер сустракаецца таксама на далёкім захадзе і ў Каліфорніі. Шырока распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, у прыватнасці на тэрыторыі Ізраіля.

Latrodectus geometricus мае афарбоўку ярчэйшую за Latrodectus mactans; яна вар’іруецца ад жаўтлява-карычневай да цёмна-карычневай, таксама могуць сустракацца асобіны з цемнавата-шэрай або чорнай афарбоўкай. Прадстаўнікі віду маюць пазнаку ў выглядзе пясочнага гадзінніка на ніжнім баку брушка, у адрозненне ад падобных малюнкаў у некаторых іншых відаў роду ў Latrodectus geometricus яна ярка аранжавая або жоўтая. Як і ўсе прадстаўнікі роду гэты від мае медыцынскі значны нейратаксічны яд, тым не менш эфектнасць яду мінімальная для чалавека і від валодае рэпутацыяй найменш ядавітага з усіх відаў роду.

З-за адносна невялікіх для роду памераў від можна таксама прыняць за бясшкодную Steatoda, тым не менш маецца адметная характарыстыка: «пясочны гадзіннік» на брушку. Апазнаць лягчэй за ўсё пры дапамозе лупы.

Таксама адметнай рысай віду з’яўляюцца мяшкі з яйцамі характэрнай формы (падобная форма ёсць толькі ў аднаго віду, акрамя Latrodectus geometricus — у Latrodectus obscurior) — у выглядзе шарыкаў з шыпамі.

Зноскі

Спасылкі правіць