Liparis bautingensis — від кветкавых раслін роду Ласняк (Liparis) сямейства Архідныя (Orchidaceae). Эндэмік Кітая, расце ў горных лясах Паўднёвага Хайнаня да вышыні 1600 м.

Liparis bautingensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Liparis bautingensis Tang & F.T.Wang, 1974


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1559807
EOL  1140801
IPNI  640736-1
TPL  kew-112665

Апісанне

правіць

Эпіфітная травяністая расліна. Карэнішчы даўгаватыя, са мноствам вузлоў, таўшчынёй 2—2,5 мм, міжвузеллі даўжынёй 2—8 мм. Псеўдабульбы разнесеныя адна ад адной на 1,5-4 см, цыліндрычна-даўгаватыя або вузкаяйцападобна-цыліндрычныя, каля 12×3—7 мм.

Ліст адзіны, на хвосціку 1,5—4 см даўжынёй, пласцінка ад эліптычнай да даўгаватай, 6—15×1,6—1,8 см, завостраная.

Суквецце даўжынёй 7—14 см, агульная кветаножка пляската-цыліндрычная. Рахіс каля 5 мм, трох- або чатырохкветкавыя, прыкветнічкі зялёныя, ланцэтныя або вузкаланцэтныя, 5—15 мм даўжынёй. Кветкі зялёныя або зелянява-белыя, кветаножка і завязь 1,5—2,2 см знешні чашалісцік шыракалінейны да лінейна-ланцэтнага, 9—10×1,5—2 мм, з адагнутымі назад бакамі, на верхавіне тупы; бакавыя чашалісцікі ланцэтныя, ледзь скошаныя, 9—10×2 мм. Пялёсткі ніткападобныя, 9—10×0,5 мм.

Каробачка зваротнаяйкападобная, пладаножка 1,2—1,8 см даўжынёй.

Зноскі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

правіць
  • Xinqi Chen, Paul Ormerod & Jeffrey J. Wood. 75. Liparis Richard // Flora of China. — P. 221.

Спасылкі

правіць